Беларуская Служба

Уцекачы з Украіны ўзмацняць гаспадарку Польшчы

01.04.2022 14:46
Пасля першага шоку мігранты пачынаюць спрабаваць жыць нармальным жыццём – зарабляць, а таксама выдаткоўваць грошы.
-
Польска-украінская мяжаКрыніца: PAP/Darek Delmanowicz

Велізарны прыток уцекачоў з Украіны ўжо назіраецца ў аб'ёмах продажаў, і гэта толькі пачатак. Пасля росту абʼёму продажаў прадуктаў харчавання, рост спажывання таксама прагназуецца ў грамадскім харчаванні і ў крамах з адзеннем, піша пятнічнае выданне газеты Rzeczpospolita.

Газета нагадвае, што ў Польшчу за некалькі тыдняў прыехалі ўжо каля 2,4 млн украінцаў, што адразу знайшло адлюстраванне ў продажах, асабліва асноўных прадуктаў харчавання і масавай адпраўкі гуманітарных грузаў на ахопленыя вайной тэрыторыі.

У доўгатэрміновай перспектыве такі вялікі прыток людзей будзе ўплываць на ўвесь камерцыйны сектар, які ўжо рыхтуецца да такога сцэнару. Калі дзённае ўтрыманне чалавека каштуе прыкладна некалькі дзясяткаў злотых, гэта азначае павелічэнне даходаў на прыкладна 2-3 млрд злотых штомесяц. Да гэтага таксама варта дадаць выдаткі на гаспадарчыя тавары.

Умовай перакладання гэтай зʼявы на павелічэння попыту ў Польшчы зʼяўляецца наяўнасць адэкватных фінансавых сродкаў. Яны будуць паступаць з некалькіх крыніц: сродкі, якія выдзяляюцца з бюджэту, няўрадавых арганізацый, уласныя сродкі ўцекачоў і, нарэшце, заробак. Паводле газеты Rzeczpospolita, крамы ўжо рыхтуюцца да прытоку новых кліентаў, якія не валодаюць польскай мовай.

Пасля першага шоку мігранты пачынаюць спрабаваць жыць нармальным жыццём – зарабляць, а таксама выдаткоўваць грошы – спачатку асноўныя прадукты харчавання, але з часам таксама будзе расці попыт на тавары доўгатэрміновага карыстання, пісалі на старонках газеты Rzeczpospolita.

эж

Незалежна ад вынікаў вайны ва Украіне, польскую эканоміку чакае шок

28.03.2022 11:10
Будаўніцтва, турызм, гандаль, гастраномія, транспарт маглі б прыняць нават адзін мільён працаўнікоў з Украіны. Але нямала праблем.

Польшча падрыхтавала план адмовы ад расійскіх энергарэсурсаў

29.03.2022 13:50
План Польшчы больш прагрэсіўны чым Нямеччыны.