Беларуская Служба

Адбудова Украіны патрабуе параўнальных выдаткаў, як план Маршала пасля Другой сусветнай вайны

14.04.2022 16:39
Частку сродкаў павінна выплаціць Расія ў рамках ваенных рэпарацыяў або замарозкі актываў. 
Марыупальфота: PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

На працягу сямі тыдняў расійска-украінскай вайны Расія настолькі знішчыла эканоміку Украіну, што яе адбудова патрабуе параўнальных выдаткаў, як план Маршала для Заходняй Еўропы пасля Другой сусветнай вайны – піша Rzeczpospolita.

Эканамісты – суразмоўцы выдання мяркуюць, што частку сродкаў павінна выплаціць Расія ў рамках ваенных рэпарацыяў або замарозкі актываў. Адны толькі замежныя актывы Цэнтральнага банку Расіі, замарожаныя захадам, складаюць ад 300 да 400 млрд еўра. Таксама магчыма накласці высокія падаткі на імпарт энергетычнай сыравіны з Расіі.

Аднак кошты вайны растуць. Адбудову Украіну ў вялікай ступені прыйдзецца прафінансаваць міжнароднай грамадскасці. Дзеля гэтага неабходна стварыць арганізацыю, якая будзе распараджацца гэтымі сродкамі, а працэс адбудовы трэба спалучыць з перспектывай прыняцця Украіны ў Еўрапейскі Саюз – адзначае эксперт арганізацыі SITE са Стакгольма Торб’ёрн Бэкэр. Ён з’яўляецца адным з аўтараў справаздачы, падрыхтаванай вядомымі сусветнымі эканамістамі. Спецыялісты робяць фота- і відэадакументацыю разбураных мастоў, фабрык, дамоў, каб была магчымасць падлічыць кошты адбудовы.

Каментатар выдання Кшыштаф Адам Кавальчык піша, што калі ён бачыць здымкі знішчаных Марыупаля, Барадзянкі, Харкава, то ён не можа сабе ўявіць, каб на адбудову Украіны не былі прызначаныя 300 млрд долараў рэзерваў Цэнтрабанку Расіі. Агрэсар павінен панесці наступствы сваіх паводзінаў. Жыцця тысячам забітых украінцаў ужо нельга вярнуць, але гэтыя сродкі дапамогуць падняць краіну з руін тым, хто выжыў.

Скептыкі, якія папярэджваюць, каб не ўводзіць надта жорсткіх рэпарацыяў, каб не было эфекту, як у Германіі пасля Першай сусветнай вайны, трэба нагадаць, што замарожаныя актывы – гэта менш чым палова з 640 млрд долараў валютных запасаў Расійскай Федэрацыі.

Адбудова Украіны – гэта будуць важныя інвестыцыі для Еўропы. Па-першае, калі гэтая дзяржава вернецца на шлях эканамічнага росту, гэта будзе добры прыклад для расіян, што ў дэмакратычнай краіне можна жыць лепш. Па-другое, падыманне Украіны з руінаў будзе лакаматывам усёй еўрапейскай эканомікі. Гэта будзе вялікая будаўнічая пляцоўка, дзе працу знойдуць кампаніі як з Украіны, так і Еўрасаюзу. Гэта можа прынесці эканамічны бум Еўропе на два дзесяцігоддзі.

Сёння гэтая перспектыва здаецца далёкай. Спярша павінна закончыцца вайна. Таксама важна, каб у межах Украіны не было такіх фармаванняў, як ДНР і ЛНР.

нг