Беларуская Служба

Сітуацыя грузавікоў на польска-беларускай мяжы нармалізуецца

20.04.2022 09:15
Апошнім часам вялізныя чэргі грузавікоў перад КПП у Баброўніках былі штодзённасцю.
Ілюстрацыйны здымакфота: shutterstock.com/ilmarinfoto

Пасля некалькіх тыдняў гіганцкіх чэргаў грузавікоў на польска-беларускім памежным пераходзе ў Баброўніках учора (19 красавіка) у першыню не было калоны фураў, якія чакалі на выезд з Польшчы, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Хаця, яшчэ ў аўторак раніцай час чакання на памежны кантроль складаў тры гадзіны, то ўжо ўвечары чэргаў не было. Гэта першы раз за шмат апошніх дзён, калі перад згаданым памежным пераходам утвараліся вялізныя чэргі грузавікоў. У Вялікую пятніцу чарга грузавікоў складала больш за тысячу, а кіроўцам даводзілася чакаць больш за 50 гадзін, каб выехаць з Польшчы. Дарэчы некалькі дзён раней час чакання складаў больш за 80 гадзін. Пасля гэтага крытычнага дня чэргі сталі змяншацца. Нагадваем, гіганцкіх памераў чэргі на мяжы былі вынікам эканамічных санкцый, уведзеных Еўрасаюзам супраць перавозчыкаў з Расіі і Беларусі. Забаронена ездзіць па дарогах ЕС, уведзеная для большасці расійскіх і беларускіх грузавікоў, дзейнічае з 9 красавіка. Аднак да 16 красавіка абавязваў пераходны перыяд, каб кіроўцы, якія ўжо пачалі свае маршруты, паспелі пакінуць тэрыторыю краін ЕС.

Нагадваем, забарона не распаўсюджваецца на перавозку лекаў і медыцынскіх тавараў, а таксама на харчовыя і гуманітарныя перавозкі. Апошнім часам дадатковай цяжкасцю стала тое, што з восені КПП «Баброўнікі» з'яўляецца адзіным аўтамабільным памежным пераходам на Падляшшы, які абслугоўвае грузавыя перавозкі з Беларуссю. Больш за пяць месяцаў таму, у лістападзе 2021 года, з-за міграцыйнага крызісу польскі бок прыпыніў праверкі на суседнім пункце пропуску ў Кузніцы.

З сярэдзіны сакавіка Польская памежная служба дэталёва правярае грузы на памежных пераходах у сувязі з эмбарга ЕС на тавары, якія могуць быць выкарыстаныя ў ваенных аперацыях Расіі супраць Украіны. Гаворка ідзе, між іншым, пра хімікаты, часткі зброі іг.д.

Тым часам у пятніцу (15 красавіка) беларускае дзяржанае агенцтва БелТА паведаміла, што ў адказ на санкцыі ЕС Беларусь увяла забарону на ўезд на сваю тэрыторыю грузавікоў, зарэгістраваных у краінах Еўрасаюза. Абмежаванні не распаўсюджваюцца на транспартныя сродкі, якія перавозяць паштовыя адпраўленні або жывёлу, паведамляе Gazeta Wyborcza.

аз

На мяжы Польшчы і Беларусі ў гэтыя выходныя назіраецца лагістычны калапс

18.04.2022 08:28
Лагістычны калапс пагоршыла прынятае 15 красавіка Беларуссю рашэнне перагружаць грузы з ЕС.