Беларуская Служба

Газ з Літвы пачаў паступаць у Польшчу

02.05.2022 11:59
Плануецца, што газаправод будзе мець прапускную здольнасць парадку 2,5 млрд м. у год у бок Літвы і 2 млрд. у польскім кірунку.
  GIPL
Будаўніцтва газаправоду GIPLКрыніца: wikipedia.org/Eglegalentu/CC BY-SA 4.0

Газаправод GIPL працягласцю 508 км злучыў газавыя сістэмы Польшчы і Літвы. Поўную прапускную здольнасць праекту плануецца дасягнуць у кастрычніку сёлета, чытаем на партале energetyka24.

«Па плане з сённяшняга дня газ з Літвы паступае ў Польшчу», – паведаміла ў Twitter міністр клімату Польшчы Ганна Москва 1 траўня. Яна дадала, што 5 траўня будзе планава павялічана прапускная здольнасць новага газаправоду. «Польская энергетыка ў бяспецы», – падкрэсліла палітык, падзякаваўшы польскай Нафтагазавай кампаніі і ўпаўнаважанаму ўраду па энергетычнай інфраструктуры.

Аб запуску польска-літоўскага газаправода таксама паведаміў на сваім сайце аператар літоўскай часткі газаправода фірма Amber Grid. Як паведамлялася, падчас аўкцыёну 27 красавіка была зарэзерваваная траціна наяўных прапускных магутнасцяў у польскім кірунку.

З 1 траўня па 30 верасня тэхнічная прапускная здольнасць у напрамку Літвы складзе каля 2 млрд куб. м. на год, а ў польскім кірунку – каля 1,9 млрд. кубічных метраў. Плануецца, што газаправод будзе мець прапускную здольнасць парадку 2,5 млрд м. у год у бок Літвы і 2 млрд. у польскім кірунку, пісалі на партале energetyka24.

эж

Расія перакрыла газавы вентыль для Польшчы

27.04.2022 09:54
«Мы гатовыя да поўнага адмовы ад расійскай сыравіны. Нашы сховішчы запоўненыя прыблізна на 76%».

Польскія газасховішчы запоўненыя амаль на 80%

27.04.2022 16:58
Сёння Расія спыніла пастаўкі прыроднага газу ў Польшчу.