У аўторак Расія абвясціла, што з серады, 27 красавіка прыпыняе пастаўкі газу ў Польшчу і Балгарыю ў сувязі з невыкананнем гэтымі краінамі патрабаванняў Масквы аб аблату сыравіны ў рублях. Раніцай у сераду расійскі газ перастаў паступаць у Польшчу.
«Мы да гэтага гатовыя», – запэўнілі на прэс-канферэнцыі міністр клімату і навакольнага асяроддзя Ганна Москва і ўпаўнаважаны прадстаўнік урада Польшчы па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі.
Міністр клімату паведаміла, што прадстаўнікі краін Еўрапейскага Звязу сустрэнуцца ў сераду, каб абмеркаваць дзеянні Расіі, звязаныя з пастаўкамі газу. Палітык не выключыла, што ад гэтых дзеянняў, акрамя Польшчы і Балгарыі, могуць пацярпець і іншыя краіны ЕЗ. Ганна Москва падкрэсліла, што патрабаванні «Газпрому» да «Польскай нафтавагазавай кампаніт» выконваць плацяжы ў рублях, не носяць абавязковы характар:
-Мы гатовыя да поўнага адмовы ад расійскай сыравіны. Нашы сховішчы запоўненыя прыблізна на 76%. Рэзервы выкарыстоўваюцца ў тым выпадку, калі няма паставак. Мы цяпер не ў такой сітуацыі. Увесну мінулага года польскія сховішчы былі запоўненыя толькі на 39%.
Нагадаем, Польшча атрымлівае газ з розных крыніцаў, у тым ліку, праз тэрмінал звадкаванага газу з Свінавусце, а 1 кастрычніка будзе запушчаны газаправод Baltic Pipe, якія злучыць, радовішчы прыродны газу ў Паўночным моры з Польшчай.
iar/эж