Беларуская Служба

Больш за 100 тысяч бежанцы з Украіны знайшло працу ў Польшчы

05.05.2022 10:14
Усё большая колькасць украінскіх бежанцаў знаходзіць працу ў Польшчы. Амаль палова з іх выконвае простую працу.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ужо больш за 100 тысяч бежанцы з Украіны знайшло працу ў Польшчы. Паводле спецзакона, прынятага ўрадам на пачатку сакавіка, грамадзяне Украіны могуць працаваць у Польшчы без неабходнасці атрымання спецыяльнага дазволу на працу, нагадвае Rzeczpospolita.

Паводле звестак Міністэрства працы і сацыяльнай палітыкі, ужо 102 тысячы грамадзян Украіны, якія прыехалі ў Польшчу з пачатку расійскай агрэсіі супраць іх краіны, знайшлі тут працу. Міністр па справах сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг адзначае, што колькасць украінскіх супрацоўнікаў на польскім рынку працы штодня расце тысячамі. Толькі 2 траўня іх прыбыло больш за 2 тысячы.

Адмена дазволаў на працу значна скараціла бюракратыю і дала ўцекачам поўны доступ да польскага рынку працы. Аднак украінцы выконваюць у Польшчы простую працу ў галінах, у якіх працадаўцы паведамляюць пра недахоп кадраў.

Газета падкрэслівае, што параўноўваючы дадзеныя Міністэрства працы і сацыяльнай палітыкі з колькасцю ўкраінскіх бежанцаў, якія пасля 24 лютага атрымалі індывідуальны нумар PESEL, працу ў Польшчы знайшлі каля 20 працэнтаў працаздольных бежанцаў. Толькі 17,7% з іх былі працаўладкаваныя, як офісныя служачыя, спецыялісты або тэхнікі. Астатнія знайшлі працу ў сферы паслуг і прамысловасці. Паводле выдання Rzeczpospolita, гэта таксама вынікае з таго, што ажно 75% працаўладкаваных грамадзян Украіны – гэта жанчыны, якія пераважна некваліфікаваныя і не ведаюць мовы.

аз

Мільёны ўкраінцаў знайшлі часовы прытулак у Польшчы

19.04.2022 15:23
Дзясяткі тысяч змаглі знайсці сабе працу дзякуючы новым законам пра свабодны доступ да рынку працы.