Беларуская Служба

Украінскія ўцекачы падсцёбваюць польскі гандаль

11.05.2022 11:22
У сярэднім больш за 7% людзей у гандлёвых цэнтрах складалі ўкраінцы.
MedIa: Dla centrów handlowych nowa grupa klientów to szansa, bo nadal odczuwają skutki pandemii
MedIa: Dla centrów handlowych nowa grupa klientów to szansa, bo nadal odczuwają skutki pandemiiPAP/Albert Zawada

Калі рух у гандлёвых цэнтрах моцна скарацілася з-за пандэміі, на дапамогу прыйшлі ўцекачы. Украінцы складаюць ужо больш за 7% наведавальнікаў гандлёвых цэнтраў, піша ў сераду, 11 траўня газета Rzeczpospolita. Выданне нагадвае, што з моманту нападу Расіі на Украіну ў Польшчу ўехала каля 3,3 мільёна ўцекачоў.

Гэта карэнным чынам мяняе сітуацыю ў многіх сектарах эканомікі. Гандаль хутчэй за ўсіх адчуў гэты прыток – у многіх гарадах сталі прыкметна павялічваюцца аб'ёмы продажаў, асабліва харчовай і хімічнай прадукцыі, але гэта толькі пачатак, эфект зʼявіцца і ў іншых галінах эканомікі.

Змены таксама назіраюцца ў гандлёвых цэнтрах, што пацвярджаецца эканамічным аналізам кампаніі Selectivv, зробленым для выдання Rzeczpospolita на аснове геалакацыі мабільных тэлефонаў. З даследавання вынікае, што ў сярэднім больш за 7% людзей у гандлёвых цэнтрах складалі ўкраінцы, але сярод даследаваных гандлёвых цэнтраў сустракаліся і двухзначныя паказнікі пакупнікоў – украінцаў. У кожнай установе гандлю лік украінскіх пакупнікоў расце з кожным месяцам.

У доўгатэрміновай перспектыве спажывецкія прывычкі ўкраінцаў у Польшчы будуць мяняцца і да гэтага трэба рыхтавацца ўжо зараз. «У сувязі з гэтым мы рэкамендуем праводзіць камунікацыю з гэтай сацыяльнай групай менавіта праз гандлёвыя цэнтры, там можна сустрэць вялікую ўкраінскую аўдыторыю», – кажа дырэктар Selectivv Марцін Аўгусціняк. З дадзеных кампаніі вынікае, што сярод уцекачоў значна пераважаюць маладыя людзі – больш за 60% (ва ўзросце маладзейшым за 20 гадоў). Для польскіх гандлёвых цэнтраў новая група кліентаў – гэта магчымасць росту пасля цяжкіх наступстваў эпідэмічных абмежаванняў, пісалі на старонках газеты Rzeczpospolita.

эж


Польскі эканамічны інстытут: Cпажыванне ў Польшчы запавольвае

22.03.2022 10:02
Вайна ва Украіне паменшыла шанец на рост зарплатаў у Польшчы, а акрамя таго, інфляцыя працягне расці.

Больш за 100 тысяч бежанцы з Украіны знайшло працу ў Польшчы

05.05.2022 10:14
Усё большая колькасць украінскіх бежанцаў знаходзіць працу ў Польшчы. Амаль палова з іх выконвае простую працу.