Беларуская Служба

Польшча рыхтуе спіс прапановаў па рэканструкцыі Украіны

13.05.2022 08:55
Да гэтай пары намер удзельнічаць у пасляваеннай рэканструкцыі Украіны выказалі, між іншым, PGE, KGHM, «Польскі абаронны холдынг» і банкі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Энергетычная Кампанія PGE плануе дапамагчы аднавіць электразабеспячэнне ва Украіне, KGHM рэканструяваць украінскія заводы, а банкі прапануюць фінансаванне. Так выглядае прапанова польскіх дзяржкампаній на пасляваенны перыяд для Украіны, паведамляе «Puls Biznesu».

Выданне нагадвае, што на пачатку мая віцэ-прэм'ер міністр дзяржактываў Яцэк Сасін заявіў, што падрыхтуе калектыўную прапанову дзяржаўных кампаній у сувязі з будучай рэканструкцыяй Украіны. Паводле штодзёнкі, падтрымаць украінскі энергетычны сектар гатовая найбуйнейшая польская энергетычная кампанія PGE – уладальнік самай буйной сеткі перадачы энергіі ў краіне.

Дапамагчы Украіне гатовы таксама адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў медзі – канцэрн KGHM, у склад якога ўваходзяць шахты, металургічныя заводы, а таксама інжынерныя і будаўнічыя кампаніі. «Супрацоўнічаць можна ў плане абнаўлення вытворчых магутнасцяў мясцовых горназдабыўных камбінатаў або пастаўкі сталі і металургічнай прадукцыі», – заяўляе кіраўніцтва KGHM.

Магчымасць удзелу ў будучай рэканструкцыі Украіны разглядае таксама «Польскі абаронны холдынг» (раней гэта кампанія «Бумар»).

«Puls Biznesu» таксама дадае, што над спосабамі дапамогі Украіне, пасля заканчэння вайны, задумоўваецца таксама фінансавая галіна ў Польшчы. Апытанне на гэты конт сярод фінансавых установаў у краіне праводзіць банк Pekao. Падобныя заявы паступаюць ад банка PKO BP, які працуе ва Украіне праз сваю даччыную кампанію Kredobank і гатовы падтрымаць рэканструкцыю краіны шляхам фінансавання інвестыцый.

аз

Польскія дзяржаўныя кампаніі гатовыя прыняць удзел у рэканструкцыі Украіны

25.04.2022 12:20
Пасля вайны Украіна таксама будзе патрабаваць моцнай падтрымкі, лічаць прадстаўнікі польскага Міністэрства дзяржаўных актываў.