Перапрацоўка малака, заснаваная на кааператывах, таксама адна з самых сучасных у ЕС. Роўна 18 гадоў таму – у траўні 2004 года – Польшча далучылася да Еўрасаюзу. Гэты момант стаў пераломным для сельскай гаспадаркі - заўсёды адной з ключавых галін польскай эканомікі. Для яе гэта быў вялізны штуршок да развіцця.
– Сродкі ЕС спрыялі мадэрнізацыі польскай сельскай гаспадаркі. Адбыўся тэхналагічны скачок, які ахапіў і сельскагаспадарчую вытворчасць, і харчовую перапрацоўку, – мяркуе старшы эканаміст Credit Agricole Якуб Аліпра (Jakub Olipra). Больш за тое, падкрэслівае ён, дзякуючы таму, што ў Польшчы тэхналагічная трансфармацыя адбылася значна пазней, чым у Заходняй Еўропе, рашэнні, якія выкарыстоўваюцца ў польскай аграхарчовай сферы, адносна сучасныя ў параўнанні з заходнімі.
Гэтую думку пацвярджае Марыюш Дзівульскі (Mariusz Dziwulski), аналітык PKO BP:
- Уступленне Польшчы ў ЕС, безумоўна, стала паваротным момантам для нашай сельскай гаспадаркі. Яе вобраз сёння зусім іншы, чым да 2004 г. Стэрэатыпны вобраз польскага адсталага фермера даўно забыты. Сёння значная частка польскіх фермераў нічым не адрозніваецца ад сваіх калег на Захадзе.
Ён дадае, што гэта прадпрымальныя людзі, якія кіруюць сваімі гаспадаркамі як кампаніі. Усё часцей гэта людзі адукаваныя з прафесійнымі ведамі. Гэта спрыяе павышэнню прадукцыйнасці гаспадаркі.
Падобнае меркаванне выказвае віцэ-прэм'ер, міністр сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў Генрык Кавальчык (Henryk Kowalczyk):
— На працягу многіх гадоў з польскай сельскай гаспадаркі здзекаваліся і ставіліся як да адсталай і амаль прымітыўнай. Яе супрацьпастаўлялі сельскай гаспадарцы ў Заходняй Еўропе, якая, на думку тагачасных уладаў, была сучаснай і звышпрадукцыйнай, кажа ён. Сёння ж няма сумневу, што менавіта польская сельская гаспадарка з’яўляецца ўзорам для іншых.
Чаму? Менавіта ў Польшчы, як ён сцвярджае, дзесяцігоддзямі выкарыстоўваецца значна менш угнаенняў і сродкаў абароны раслін.
— Менавіта наша гаспадарка, асабліва самая шматлікая сямейная, вяла ўстойлівы тып сельскай гаспадаркі. Якім чынам? Быў баланс паміж раслінаводствам і жывёлагадоўляй, - мяркуе Генрык Кавальчык.
Падрабязней чытайце ў матэрыяле выдання Dziennik Gazeta Prawna.
вх