Палякі не хочуць пераплачваць за паліва. Менавіта таму ўсё больш і больш людзей адмаўляюцца ад аўтамабіляў і выбіраюць веласіпеды і самакаты. Такія рашэнні прымаюцца таксама па экалагічных прычынах – піша Rzeczpospolita.
Падчас пандэміі многія людзі баяліся захварэць, пачалі пазбягаць натоўпу, а замест грамадскага транспарту яны карысталіся роварам ці самакатам. Згодна з апытаннем, праведзеным на замову Nationale-Nederlanden, каля 80 адсоткаў апытаных выкарыстоўваюць экалагічныя транспартныя сродкаў вясной і летам, а 40 адсоткаў ездзіць на ровары круглы год. Падчас пандэміі палякі пераканаліся, што ровары і самакаты – выдатная альтэрнатыва не толькі грамадскаму транспарту, але і аўтамабілю.
Нядаўна з'явіўся новы «аргумент», каб перасесці з аўтамабіляў на ровары. Рост, таксама з-за вайны ва Украіне, цаны на нафту і перспектыва далейшага росту кошту на паліва ўжо памянялі прывычкі амаль 60% жыхароў. Палякі дзеля абмежавання выкарыстання аўтамабіляў аддаюць перавагу ўласным або пазычаным двум колам.
- Вялікае павелічэнне коштаў на паліва – не адзіная прычына змены звычак. Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, пагаршэнне якасці паветра ўжо закранае больш за 30 польскіх гарадоў, а ў найбуйнейшых гарадах аўтамабілі і грамадскі транспарт адказваюць у вялікай ступені за смог. Па экалагічных прычынах веласіпед – гэта адзін з найлепшых відаў транспарту для навакольнага асяроддзя.
Назіраецца ўжо адпаведная сусветная тэндэнцыя. Паводле прыкладных падлікаў, кошт сусветнага рынку ровараў да 2027 года дасягне 80 мільярдаў долараў. Палякі, па прыкладзе галандцаў, датчанаў ці немцаў, палюбілі ровары.
нг