Беларуская Служба

Польскія ўлады падрыхтавалі пакет падтрымкі для грамадзян, якія абаграваюць дамы вугалем

14.06.2022 11:45
Унутраная здабыча энергетычнага вугалю ў Польшчы сёлета павінна павялічыцца, прыкладна, на 1,5 мільёна тон, запэўніваюць улады.
Вугальpxhere.com/CC0 Domena publiczna

Упаўнаважаны міністра клімату па справах энергетычнай бяспекі Войцех Краўчык (Wojciech Krawczyk) заявіў, што ўрад, створыць лепшыя ўмовы для закупкі вугалю для індывідуальных спажыўцоў, то бок механізм падтрымкі грамадзян, якія абаграваюць свае дамы вугалем:

- Мы падрыхтавалі механізм, які павінен прычыніцца да таго, што кампаніі, якія гандлююць вугалем і будуць прадаваць яго індывідуальным спажыўцам па каля тысячу злотых ( каля 216 еўра) за тону, змогуць выступаць за кампенсацыю ў памеры каля 750 злотых(больш за 163 еўра) ад кожнай тоны. Дзякуючы гэтаму канчатковы спажывец павінен купіць вугаль па прымальнай цане.

Урадавы план прадугледжвае, між іншым, што продаж вугалю возьмуць на сябе дзяржаўныя кампаніі, што павінна прывесці да падзення яго коштаў на 30-50 працэнтаў. Урад таксама абвясціў аб павелічэнні здабычы вугалю ў польскіх шахтах і закупцы сыравіны за мяжой.

На рост цэнаў на вугаль уплывае, між іншым, забарона на імпарт гэтай сыравіны з Расіі ў сувязі з вайной ва Украіне. Прадстаўнікі ўраду запэўнілі, што ўнутраная здабыча энергетычнага вугалю сёлета павінна павялічыцца прыкладна на 1,5 мільёна тон, а заблакаваны імпарт вугалю з Расіі будзе кампенсаваны імпартам з іншых кірункаў.

IAR/ аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Урад рыхтуе праграму, якая захавае цэны на вугаль да іх падвышэннях павышэння

13.06.2022 14:14
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што прыярытэтам для ўрада з'яўляецца падрыхтоўка сістэмы дыстрыбуцыі вугалю, павелічэнне ўнутранай вытворчасці і закупка сыравіны за мяжой.