Беларуская Служба

Вайна ўдарыла па ўкраінскай паліўнай сістэме

07.07.2022 16:12
За вельмі кароткі час Украіна была адрэзаная ад 70% паставак паліва і вымушаная практычна цалкам рэарганізаваць паліўныя пастаўкі і адкрыцца для краін ЕЗ.
Ілюстрацыйны здымакфота: prakob/shutterstock

Да вайны 80% паліва, якое спажывала Украіна, імпартавалася, і толькі 20% было вынікам уласнай вытворчасці. Пачатак вайны прывёў да таго, што Расія і Беларусь спынілі транспарціроўку і транзіт сырой нафты, а марская блакада адрэзала Украіну ад паставак праз Чорнае мора, пішуць на польскім партале energetyka24.

За вельмі кароткі час Украіна была адрэзаная ад 70% паставак паліва і вымушаная практычна цалкам рэарганізаваць паліўныя пастаўкі і адкрыцца для краін ЕЗ. Дзякуючы масаваму выкарыстанню цыстэрнаў крызіс на некаторы час быў узяты пад кантроль, але ў доўгатэрміновай перспектыве гэта дарагое рашэнне, і яго трэба замяніць чыгункай. У бліжэйшы час нельга выключаць будаўніцтва нафтаправоду паміж Польшчай і Украінай. Для гэтага спатрэбіцца падтрымка міжнародных інстытутаў.

Разбурэнне паліўнай інфраструктуры ва Украіне азначае, што спатрэбяцца інвестыцыі не толькі ў краіне, але і сярод суседзяў. Украінцы лічаць, што частка стратэгічных запасаў паліва можа знаходзіцца за мяжой, у першую чаргу ў Польшчы. Для гэтага спатрэбіцца адпаведная інфраструктура і абарона гэтых аб'ектаў.

Гэта не значыць, што Украіна адмовіцца ад аднаўлення ўласнай прамысловасці. Наадварот, Кіеў таксама робіць упор на будаўніцтва новых НПЗ. Аднак гэта дарагія і працаёмкія праекты. Яны таксама могуць быць знішчаныя рускімі акупантам, бо пакуль ваенныя дзеянні працягваюцца.

Аўтары парталу energetyka24 нагадваюць важны ўрок для Польшчы, якая ў рамках адмовы ад расійскіх энерганосьбітаў моцна засяроджваецца на газавых тэрміналах у Сьвінавуйсьці і Гданьску. Іх трэба будзе належным чынам абараніць, і любы патэнцыйны пагрозы павіны быць сурʼёзна разгледжаны.

эж


У Еўрасаюз украінскія фуры ўедуць без праблем

30.06.2022 10:15
Украіна падпісала пагадненне з Еўракамісіяй аб лібералізацыі аўтамабільных перавозак. Польскія кампаніі занепакоеныя.