Насуперак меркаванню большасці грамадзян Германіі, урад краіны не мае намеру працягваць працу трох АЭС – паведамляе Rzeczpospolita.
Верагодна, яшчэ гэтым летам «Газпрам» перакрые пастаўкі па газаправодзе Nord Stream 1, найважнейшым шляху перасылкі расійскага газу на Захад. У той жа час амаль 15% энергіі вырабляецца на газавых электрастанцый у Германіі. Паўстае пытанне пра лёс трох АЭС, якія там яшчэ працуюць, вырабляючы 6% энергіі. Канцлер Олаф Шольц заявіў на кліматычнай канферэнцыі ў Берліне, што не бачыць будучыні атамных электрастанцый у Германіі. Гэтыя словы былі ўспрынятыя як канчатковы прысуд у спрэчцы. Так што раз менш чым паўгоду закрыюць усе тры станцыі.
Адзінага меркавання на гэты конт у кааліцыйным урадзе Шольца не было. FDP заклікала падоўжыць тэрмін працы АЭС, Зялёныя былі супраць, хоць намякалі, што глыбокі аналіз усё ж патрэбны. Апазіцыя была супраць спынення эксплуатацыі. Палова грамадзян, запытаных у пачатку чэрвеня інстытутам INSA на замову выдання «Bild», сказалі, што ў цяперашніх умовах было б мэтазгодна працягваць вытворчасць энергіі на ядзерных электрастанцыях. Крыху больш за траціну заявілі, што трэба АЭС адключыць. Але ўжо ў канцы чэрвеня ў апытанні ARD амаль дзве траціны (61%) немцаў выказаліся за працяг працы электрастанцый. Рост прыхільнікаў далейшай працы АЭС яскрава бачны ў выніках практычна ўсіх апытанняў, праведзеных з часоў расійскага ўварвання ва Украіну. Урад жа ў цэлым прытрымліваецца іншага пункту гледжання, аднак прыхільнікі далейшай працы АЭС папярэджвалі, што пасля затрымкі АЭС утворыцца дэфіцыт вытворчасці электраэнергіі і для яго замяшчэння спатрэбіцца дадатковая энергія. Калі не будзе газу, застаецца вугаль або аднаўляльная энергія. Апаненты казалі, што ўмовай працы АЭС было забеспячэнне іх паліўнымі стрыжнямі, якія немагчыма замовіць адразу, трэба чакаць каля паловы году.
– Нават калі набыццё новых паліўных стрыжняў не дасць энергіі ўжо гэтай зімой, гэта магчыма з надыходам будучай зімы, – тлумачыць «Rzeczpospolita» праф. Хубертус Бардт, кіраўнік Інстытута нямецкай эканомікі (IDW). Гэтая ўстанова выступае за далейшае выкарыстанне атама. Як і Міжнароднае энергетычнае агенцтва (МЭА). Аднак у Германіі ёсць цэлая група экспертаў, якія выступаюць за часовае пашырэнне выкарыстання вугалю для вытворчасці электраэнергіі і шырокае выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі.
нг