Беларуская Служба

Пастаянная засуха пагражае сельскай гаспадарцы ў Польшчы

28.07.2022 08:31
Найбольш ад засухі пакутуюць цэнтральная Польшча, Лодзінскае і Куяўска-Паморскае ваяводствы, усходнія рэгіёны Вялікапольшчы іг.д.
.
.Tumisu/pixabay.com/CC0

Бесперапынная засуха пагражае польскай сельскай гаспадарцы. Праблемы з чыстай пітной вадой велізарныя. Мы, як грамадзяне, усё яшчэ ў добрай сітуацыі, але прамысловасць і сельская гаспадарка ў значна горшай, кажа ў размове з выданнем Super Express старшыня прадпрыемства «Польскія воды» Пшэмыслаў Даца.

«Самае галоўнае, што ў Польшчы агулам вельмі мала пітной вады на душу насельніцтва. Мы далёка ў канцы Еўропы. Акрамя таго, даследаванні паказваюць, што засуха ў Польшчы мае пастаянны характар, яна толькі больш або менш рэзкая і нераўнамерна размеркавана», – кажа Даца.

Паводле яго, найбольш ад засухі пакутуюць цэнтральная Польшча, Лодзінскае і Куяўска-Паморскае ваяводствы, усходнія рэгіёны Вялікапольшчы, часткова Люблінскае і Любускае ваяводствы.

«Праблемы з чыстай пітной вадой велізарныя, і тое, што яна ўсё яшчэ беспраблемна цячэ ў нашых кранах, звязанае з тым, што яна паступае з глыбокіх вадасховішчаў. Аднак гэта павінна быць стратэгічная крыніца вады», – сказаў старшыня «Польскіх водаў».

Ён адзначыў, што ў Польшчы вадазатрымка, то бок здольнасць назапашвання водных рэсурсаў і ўтрымлівання іх на працягу доўгага часу, складае толькі 7 працэнтаў. У краінах Заходняй Еўропы, гэты паказчык не меншы за 40 працэнтаў. Аднак паводле Пшэмыслава Дацы, у Польшчы ў бліжэйшыя гады рэальна павялічыць згаданы ўзровень да 15 працэнтаў, паведамляе Super Express.

аз

Засуха б'е па вытворцах і падштурхоўвае да росту цэн на збожжа

17.05.2022 17:20
Цана засухі немалая. Страх наконт запасаў збожжа — гэта яшчэ адна трывога ва Украіне пасля вайны, якая ўплывае на падвышэнне цэн у свеце і інфляцыюі ў Польшчы.