Беларуская Служба

Бюджэты польскіх ВНУ «дзіравыя»

17.08.2022 12:49
Дзяржаўныя субсідыі для навуковага сектара павялічваецца на 72 мільёны злотых, але аперацыйныя выдаткі вырастуць на 2,8 мільярда.
Legitymacje studenckie otwierają drzwi do świata zniżek
Legitymacje studenckie otwierają drzwi do świata zniżekShutterstock / 4 PM production

67 % універсітэтаў Польшчы сёлета не змогуць улажыцца ў закладзены бюджэт. Пры захаванні цяперашняй сітуацыі, у 2023 годзе такіх ВНУ будзе ўжо каля 83%, піша ў сераду 17 жніўня Dziennik Gazeta Prawna.

Газета цытуе аналіз эканамічнага становішча некалькіх дзясяткаў ВНУ па ўсёй краіне, падрыхтаваны Канфэрэнцыяй рэктараў акадэмічных школаў Польшчы. З яго вынікае, што ў 2021 годзе эканамічныя страты мелі толькі 38% універсітэтаў.

Галоўная прычына фінансавых праблем, пішуць на старонках газеты, – рост коштаў на энерганосьбіты і іншыя выдаткі.

Звесткі ўключаюць, у тым ліку, параўнанне выканання бюджэтаў ВНУ, аб'яднаных у Канферэнцыю рэктараў акадэмічных школаў Польшчы, у 2021 годзе ды іх зацверджаных бюджэтаў на 2022 год.

Дзяржаўныя субсідыі для навуковага сектара ў 2022 годзе павялічваецца прыкладна на 72 мільёны злотых, але аперацыйныя выдаткі, гэта значыць аплата рахункаў, утрыманне памяшканняў і заробкі, вырастуць на 2,8 мільярда злотых у параўнанні з папярэднім годам.

Рэктары польскіх універсітэтаў загаварылі пра дзіркі ў бюджэтах, якія без дзяржаўнай дапамогі закрыць немагчыма.

эж



З наступнага года палякаў чакае павелічэнне мясцовых збораў і падаткаў

10.08.2022 12:37
Міністэрства фінансаў апублікавала зводныя памеры мясцовых падаткаў і збораў на 2023 год.

У ліпені ў Польшчы найхутчэй раслі цэны на прадукты харчавання і энерганосьбіты

16.08.2022 09:31
Нагадваем, паводле апошніх дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у ліпені інфляцыя ў Польшчы склала 15,6 працэнта.