Беларуская Служба

Пад канец году Baltic Pipe будзе працаваць на 1/3 сваіх магутнасцяў

20.08.2022 20:53
У перыяд з кастрычніка па снежань, PGNiG плануе адправіць у Польшчу каля 800 мільёнаў кубічных метраў газу. 
Аўдыё

У пятніцу на прэсавай канферэнцыі, прысвечанай падвядзенню вынікаў шасцімесячнага перыяду Польскай натфгазавай кампаніі PGNiG, прадстаўнікік карпарацыі адказала пытанні журналістаў. Сярод іншага, стала вядома якія аб'ёмы газу закантрактаваныя на новы газаправод Baltic Pipe да канца гэтага года, пішуць на партале energetyka24.

Намеснік старшыні кампаніі PGNiG Пшэмыслаў Вацлаўскі прызнаў, што ў чацвёртым квартале гэтага года, гэта значыць у перыяд з кастрычніка па снежань, PGNiG плануе адправіць у Польшчу каля 800 мільёнаў кубічных метраў газу. Гэты абʼём адпавядае прыкладна 30-38% поўнай магутнасці трубаправоду, патлумачыў Вацлаўскі. Ён дадаў, што кампанія пастаянна вядзе перамовы аб умовах кантракту з пастаўшчыкамі газу з Нарвежскага кантынентальнага шэльфа.

Аднак падчас канферэнцыі не было агучана, які абʼём газу закантрактаваны на наступны год. «У цяперашні час мы знаходзімся ў сярэдзіне прасунутых перамоваў, па меншай меры, з некалькімі субʼектамі на Шэльфе, і цяпер не той час, каб прадастаўляць гэтую інфармацыю», патлумачылі ў кіраўніцтве Польскай нафтагазавай кампаніі.

эж

Марскі газаправод Baltic Pipe злучаны з транспартнымі сістэмамі Польшчы і Даніі

21.07.2022 15:22
Дзякуючы гэтай інвестыцыі мы аб'ядналі газавыя сеткі Польшчы і Даніі, стварыўшы новы калідор паставак прыроднага газу ў рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Польшча пачуваецца энэргетычна бясьпечна

02.08.2022 12:55
На гэта ўплывае газавы тэрмінал у Свінавусці ды газаправод «Baltic Pipe», распавёў намесьнік міністра інфраструктуры Марэк Грабарчык.