«На 29 верасня запланавана завяршэнне работ і адкрыццё газаправоду «Batlic Pipe». Вядуцца працы па падрыхтоўцы кампрэсарнай станцыі, якая павінна перапампаваць амаль дзесяць мільярдаў кубаметраў газу. Разам з тэрміналам у Свінавусці ды ўласнай здабычай гэта дае Польшчы стоадсоткавую энергетычную бяспеку, якая нарэшце вызвалілася ад расійскага панавання ў галіне паставак газу», – растлумачыў чыноўнік.
У сваю чаргу намеснік міністра дзяржаўнай маёмасці Мацей Малецкі заявіў, што ўрад робіць усё, каб не дапусціць рэзкага росту коштаў на тавары зімой. Палітык падкрэсліў, што падвышэнне непазбежнае ў сувязі з тым, што Польшча з'яўляецца часткай агульнага рынку. Гэта датычыцца, між іншым, нарвежскага газу, які будзе ісці па «Baltic Pipe» і цэны на які індэксуюцца на біржы.
Мы робім некаторыя крокі, каб абмежаваць уплывы рынку на цэны на газ у Польшчы. У 2013 годзе быў уведзены акт, які абавязвае PGNiG прадаваць 55 працэнтаў газу праз біржу – гэта так званае біржавое абавязацельства. Мы працуем над тым, каб кардынальна скараціць гэтую квоту, сказаў намеснік міністра.
Мацей Малецкі дадаў, што цана аднаго мегават-гадзіны газу ў пачатку 2021 года каштавала 15-18 еўра, а цяпер 200-212 еўра. Намеснік міністра падкрэсліў, што 60 працэнтаў кошту вытворчасці электраэнергіі складае кліматычны падатак ЭЗ, які Польшча хоча прыпыніць і дамагаецца гэтага ў Бруселі.
«Мы патрабуем, каб падатак, які 5 гадоў таму каштаваў 3-5 еўра за тону выкідаў вуглякіслага газу, а сёння 90-100, перастаў біць па кішэнях грамадзян Еўрасаюза, асабліва польскіх. Гэта дазволіла б вельмі радыкальна знізіць цэны на электраэнергію ў польскіх дамах і на прадпрыемствах», – сказаў Мацей Малецкі.
ПР/юл