Беларуская Служба

Крызіс на газавым рынку ўдарае па харчовай прамысловасці ў Польшчы

26.08.2022 10:01
Адсутнасць CO2 на польскім рынку пагражае працы піваварных і малочных заводаў у краіне.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Піваварныя і малочныя заводы ў Польшчы могуць прыпыніць вытворчасць. Гэта наступствы рашэнняў кампаній «Grupa Azoty» і «Anwil». Заводы па вытворчасці штучных угнаенняў прыпынілі працу з-за высокіх цэнаў на газ, паведамляе «Rzeczpospolita».

Паводле выдання, крызіс на газавым рынку на гэты раз ударыў па харчовай прамысловасці. Прыпыненне працы заводаў «Grupa Azoty» і «Anwil» прывяло да дэфіцыту на рынку сухога лёду і вуглякіслага газу, неабходнага вытворцам піва, напояў і сыроў.

Паводле дырэктара Польскіх бровараў Барталамея Мажыцкага, гэта гіганцкая праблема для польскіх вытворцаў і пагроза бесперапыннасці вытворчасці. Броварам хопіць запасаў CO2 на некалькі дзён. Пад падобнай пагрозай апынуліся таксама малочныя заводы ў Польшчы.

«Адсутнасць газу зробіць немагчымым упакоўку прадуктаў, бо гэта адбываецца ў газавай сумесі, якой важным элементам з’яўляецца менавіта вуглякіслы газ», – кажа дырэктар Польскай малочнай палаты Агнешка Малішэўска ў размове з выданнем «Rzeczpospolita».

аз

Рознічны продаж у Польшчы запавольвае

23.08.2022 07:01
Цягам бліжэйшых месяцаў сітуацыя не памяняецца, паколькі спажыўцы адчуваюць рост інфляцыі, лічаць эканамісты.

Недахоп збожжа ў свеце – шанец для польскіх фермераў

23.08.2022 10:01
Сёлета польскія фермеры намалоцяць больш за 32 мільёны тон збожжа, лічыць Міністэрства сельскай гаспадаркі.