Беларуская Служба

Урад прыняў два законапраекты па падтрымцы спажыўцоў цяпла

30.08.2022 09:01
Аднаразовай дапамогай змогуць скарыстацца хатнія гаспадаркі, якія абаграваюцца такімі крыніцамі энергіі, як вугаль, драўніна, звадкаваны газ, мазут.
Драўнінаkrzys16/pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскі ўрад прыняў два законапраекты па падтрымцы спажыўцоў цяпла, якія накіраваны на змяншэнне высокіх коштаў на энерганосьбіты. Гаворка ідзе пра аднаразовую дапамогу для хатніх гаспадарак, якія абаграваюцца такімі крыніцамі энергіі, як драўніна, звадкаваны газ, мазут. Паводле законапраектаў, такія хатнія гаспадаркі змогуць атрымаць – адну тысячу (210,5 еўра), 500 злотых (105 еўра) і 2 тысячы злотых (421 еўра) адпаведна.

Міністр клімату і навакольнага асяроддзя Анна Москва(Anna Moskwa) нагадала, што палякі, якія абаграваюць свае дамы вугалем могуць ужо падаваць заяўкі да аднаразовую дапамогу ў памеры 3 тысяч злотых (больш за 631,5 еўра):

- Згаданая дапамога – гэта неадкладная рэакцыя на патрэбы спажыўцоў, якія павінны купіць вугаль на зімовы ацяпляльны сезон.

Анна Масква падкрэсліла, што ў выпадку гэтак званых сістэмных або камунальных спажыўцоў цяпла павышэнне цэнаў будзе заблакаванае на ўзроўні тарыфаў – будзе ўведзена сістэма субсідыяў для цеплацэнтраляў. Нагадваем у Польшчы камунальная сістэма ацяплення ахоплівае 43 адсоткі спажыўцоў цяпла. Між тым, спажыўцы наракаюць на адсутнасць вугалю на польскім рынку.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Польскія ўлады падрыхтавалі пакет падтрымкі для грамадзян, якія абаграваюць дамы вугалем

14.06.2022 11:45
Унутраная здабыча энергетычнага вугалю ў Польшчы сёлета павінна павялічыцца, прыкладна, на 1,5 мільёна тон, запэўніваюць улады.