Беларуская Служба

Іпатэчны калапс закране многія галіны эканомікі

08.09.2022 11:30
У жніўні попыт на жыллёвыя крэдыты працягваў намацваць дно, гэтая тэндэнцыя захаваецца ў бліжэйшыя месяцы.
 .
Ілюстрацыйнае фота.shutterstock

Прэзідэнт PiS Яраслаў Качыньскі здзівіў усіх, заявіўшы падчас адной з сустрэчаў з выбарцамі пра магчымасць запусціць праграму для маладых сем’яў, дзякуючы якой крэдыт на жыллё будзе каштаваць 2 адсоткі штогод у параўнанні з цяперашняй сярэдняй стаўкай у 9 працэнтаў. Падрабязнасці палітык не паведаміў, але адзначыў, што фінансавую ролю ў гэтай схеме будзе адыгрываць Bank Gospodarstwa Krajowego.

– Bank Gospodarstwa Krajowego як банк развіцця мае вялікі досвед у праграмах пашырэння доступу да жылля. Зараз мы з'яўляемся аператарам дзяржаўных праграм падтрымкі муніцыпальнага і сацыяльнага жылля. Мы кіруем сродкамі, якія павялічваюць архітэктурную даступнасць шматкватэрных дамоў і павышаюць іх энергаэфектыўнасць. Працы менавіта над гэтай праграмай вядзе Міністэрства развіцця і тэхналогіяў, яны знаходзяцца на ранняй стадыі, таму цяжка казаць пра дэталі, – пракаментавала Rzeczpospolita Анна Ткоч (Anna Tkocz) з аддзелу сувязі BGK.

Жнівень – чарговы месяц сапраўднага разгрому на рынку жыллёвага крэдытавання. Паводле ацэнак Бюро крэдытнай інфармацыі, банкі і крэдытныя саюзы атрымалі 12,4 тысячы заявак на крэдыт, гэта на цэлых 71 працэнт менш, чым годам раней, і больш за 12 працэнтаў менш, чым у ліпені.

Гэта найменшы вынік са студзеня 2007 года, калі аналітыкі BIK Group пачалі назіраць за рынкам. Сярэдняя цана заяўленага жыллёвага крэдыту ў жніўні гэтага года склала амаль 337 тысяч злотых, што на 2,8 працэнта менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і на 0,9 працэнта менш, чым у папярэднім месяцы.

Агульны абʼём крэдытаў у запытах амаль на 71 працэнт менш, чым годам раней, такім чынам, значэнне індэкса попыту на жыллёвыя крэдыты зʼяўляецца самым нізкім з пачатку аналізу рынку, гэта значыць са студзеня 2008 года.

Рост працэнтных ставак і, адпаведна, меншая крэдытаздольнасць палякаў зніжаюць попыт на іпатэку.

Як падкрэсліў Вальдэмар Рагоўскі (Waldemar Rogowski), галоўны аналітык BIK Group, рынак жыллёвага крэдытавання замарозіўся з-за высокіх працэнтных ставак, узмацнення жорсткасці нарматыўных патрабаванняў, а таксама страху спажыўцоў патэнцыйных наступстваў эканамічнага спаду і нават магчымай рэцэсіі. Нягледзячы на тое, што з красавіка мінулага года колькасць заявак на крэдыты скарачаецца, сярэдняя сума крэдыту таксама падае на працягу пяці месяцаў, што азначае, што крэдытаздольнасць становіцца ўсё ніжэй. На думку эксперта, у наступныя месяцы яшчэ больш паглыбяцца гэтыя тэндэнцыі.

– Сёння крэдытораў практычна няма, кватэры купляе невялікая група заможных людзей. Попыту няма, таму мы моцна абмяжоўваем новыя інвестыцыі. Сітуацыя небяспечная: аб падобных стратэгіях сігналізуюць і іншыя забудоўнікі, што прывядзе да зніжэння попыту на будаўніча-аддзелачныя паслугі і матэрыялы, бытавую тэхніку і г.д. Працягваецца калапс на іпатэчным рынку распаўсюдзіцца на многія галіны, – лічыць Барташ Кузняр (Bartosz Kuźniar), прэзідэнт біржавай кампаніі Lokum Deweloper.

вх