Беларуская Служба

Польшча і Славакія плануюць развіваць сумесныя транспартныя праекты

13.09.2022 08:35
Польска-славацкае супрацоўніцтва ў гэтай галіне абмеркавалі міністры інфраструктуры і транспарту абедзвюх краін.
M
Mіністр інфраструктуры Анджэй АдамчыкPAP/Marek Podmokły

Будаўніцтва Via Carpatia – міжнароднай трасы «поўнач-поўдзень» – мае вялікае значэнне для міжнароднага тавараабмену, пераконваў міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык(Andrzej Adamczyk) падчас сустрэчы з міністрам транспарту і будаўніцтва Славакіі Андрэем Долежалам. Сустрэча адбылася ў гарадку Стара-Любаўня ў раёне Спіш.

Кіраўнік польскага міністэрства інфраструктуры падкрэсліў значэнне польска-славацкіх праектаў па пашырэнні міжнародных транспартных шляхоў. Ён адзначыў, што гэтыя інвестыцыі вельмі важныя для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы не толькі з эканамічнага пункту гледжання, але і з пункту гледжання бяспекі:

- Гэта вельмі важны калідор для гэтай часткі Еўропы таксама са стратэгічнага пункту гледжання. Гэта таксама рухавік эканамічнага развіцця для нашых рэгіёнаў. Мы пабудавалі ўчастак трасы Via Carpatia ў Польшчы і бачым, як развіваюцца рэгіёны ўздоўж згаданай трасы.

Кіраўнік польскага Мінінфраструктуры таксама паведаміў, што размаўляў са славацкімі міністрамі, у тым ліку, аб дарожным калідоры Попрад-Бжэска, чыгуначных інвестыцыях у рамках новага калідора Балтыка-Чорнае мора-Эгейскае мора і праекце будаўніцтва чыгуначнай лініі Падленжэ-Пякелка.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Украіна – галоўная тэма Эканамічнага форуму ў Карпачы

06.09.2022 10:06
У гарадок на поўдні Польшчы прыедзе больш за 5 тысяч чалавек, у тым ліку амаль 200 гасцей з Украіны.

У Кельцах праходзіць выстава абароннай прамысловасці

06.09.2022 09:07
Сёлета ў мерапрыемстве ўдзельнічае некалькі сотняў экспанентаў з 30 краін.