Беларуская Служба

Пуцін пралічыўся, калі разлічваў, што дыверсіямі на газаправодах ён спалохае Еўропу

29.09.2022 12:39
На пачатку года 40% газу ў Германію ці Італію пастаўлялася з Расіі, а цяпер – менш чым адна дзясятая.
Месца падрыву трубаправодаў на дне Балтыйскага морафота: PAP/EPA/Danish Defence Command / HANDOUT

Польскія выданні прысвячаюць увагу мегадыверсіі ў адносінах газаправодаў «Паўночны паток -1» і «Паўночны паток – 2» на дне Балтыйскага мора. Трубы некалькі дзён таму былі вельмі сур’ёзна пашкоджаныя выбухам.

Усе адгалінаванні трубы былі знішчаныя, што азначае поўны канец энергетычнай супрацы Еўропы з Крамлём – нагадвае Rzeczpospolita. Эксперты кажуць, што газаправоды немагчыма адрамантаваць. Хто мог зладзіць дыверсію? У Расіі ўказваць на дзяржавы, якія былі ў ёй зацікаўленыя – ЗША, Вялікабрытанію, Польшчу ды Украіну. Але спецыялісты адназначна мяркуюць, што гэта была ідэя, якая нарадзілася ў Крамлі і сама Расія падрыхтавала і прывяла ў выкананне план падрыву. «Крэмль, відаць, мяркуе, што гэта лагічны працяг «гібрыднай вайны з Захадам», – адзначае расійскі апазіцыянер Леанід Волкаў.

Пуцін разлічваў, што цяпер Еўропа спужаецца і стрымае падтрымку Украіны, паколькі Газпрам заявіў, што перастане пастаўляць газ таксама па сушы. Але ён пралічыўся – піша каментатар выдання Енджэй Белецкі. Нават Германія ды Італія, якія ў найбольшай ступені залежалі ад расійскага газу, знаходзяць іншыя крыніцы паставак. Калі на пачатку года 40% гэтай сыравіны пастаўлялася з Расіі, то цяпер – менш чым адна дзясятая.

Акрамя таго, такімі дыверсіямі Пуцін не мае магчымасці паўплываць на рашэнні Вашынгтона. Ці ў чарговым кроку роспачы ён пацягнецца да чырвонай кнопкі і запусціць атамную зброю? Гэтае пытанне застаецца без адказу.

нг