Беларуская Служба

Падача газу па газаправодзе Baltic Pipe будзе паступова павялічвацца

04.10.2022 10:03
Дзякуючы запуску Baltic Pipe, калі гаворка ідзе пра газ, Польшча дабілася незалежнасці ад Расіі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo:Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Падача газу па газаправодзе Baltic Pipe будзе паступова павялічвацца, запэўніў віцэ-прэм'ер, міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін (Jacek Sasin). Нагадваем, сімвалічны запуск газаправода адбыўся ў мінулы аўторак, то бок 27 верасня. У сваю чаргу перакачка газу на камерцыйнай аснове, пачалася праз некалькі дзён, то бок у суботу:

- Фактычна мы на пачатку нейкага працэсу. Baltic Pipe будзе паступова павялічваць сваю магутнасць, а максімальную дасягне ў першым квартале будучага года. Зараз мы прыкладаем намаганні, каб выкарыстаць яго магутнасць на 100 працэнтаў, як дзякуючы кантрактам, так і ўласнай здабычай на Нарвежскім шэльфе. Нагадваю, што магчыма таксама купляць газ на біржы і пасылаць яго газаправодам Baltic Pipe, але гэта, хутчэй за ўсё, будзе толькі невялікая частка агульнай перакачкі.

Міністр Сасін дадаў, што дзякуючы запуску Baltic Pipe, калі гаворка ідзе пра газ, Польшча дабілася незалежнасці ад Расіі:

- На дадзены момант можна казаць, што мы поўнасцю незалежныя ад расійскага газу, паколькі разам з польскай здабычай, якая складае 4 мільярды кубаметраў, разам з газапортам у Свінауйсці, доступам да тэрмінала ў Клайпедзе і інтэрканектарам на польска-літоўскай мяжы, якога магутнасць складае каля 2 мільярдаў кубаметраў у год – гэта агулам больш, чым патрабуе Польшча.

Baltic Pipe – гэта сістэма газаправодаў, якая злучае Нарвегію, Данію і Польшчу. Яго планавая магутнасць – 10 мільярдаў кубаметраў у год. Газаправод зʼяўляецца сумеснай інвестыцыяй аператараў газатранспартных сістэм з Польшчы і Даніі – Gaz-System і Energinet. Gaz-System зʼяўляецца ўладальнікам і аператарам часткі, якая пачынаецца на беразе дацкага вострава Зеландыя і ідзе ў Польшчу па дне Балтыйскага мора.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Сёння адбылося афіцыйнае адкрыццё газаправода Baltic Pipe

27.09.2022 14:36
Цырымонія адбылася ў горадзе Галенеў (Goleniów) у Заходне-Паморскім ваяводстве з удзелам прэзідэнта Польшчы і прэм’ер-міністраў Польшчы, Даніі ды Нарвегіі.

Па Baltic Pipe пайшоў першы газ

01.10.2022 11:44
Пакуль што адзіным карыстальнікам сістэмы Baltic Pipe будзе PGNiG.