Беларуская Служба

Завяршаецца Нацыянальны эканамічны саміт у Любліне

11.10.2022 10:23
Новыя выклікі перад абліччам вайны ва Украіне – гэта адна з тэмаў эканамічнага саміту, які праходзіць у Любліне.
Заканчваецца Нацыянальны эканамічны саміт у Любліне PAP/Wojtek Jargiło

Сёння апошні дзень Нацыянальнага эканамічнага саміту ў Любліне, які праходзіць пад лозунгам: «Дзяржава – эканоміка – бяспека: вайна ў Еўропе. Польшча перад абліччам новых выклікаў».
Падчас мерапрыемства шмат месца прысвячалася Украіне. Старшыня Польскага агенцтва інвестыцыяў і гандлю Кшыштаф Дрында(Krzysztof Drynda) сказаў, што многія польскія фірмы зацікаўленыя ва ўдзеле ў адбудове краіны пасля вайны:

- У спісе ўжо амаль 1,5 тысячы кампаніяў, якія плануюць дзейнічаць на ўкраінскім рынку і прыняць удзел у пасляваеннай адбудове краіны. Мы чакаем, калі згаданы працэс пачнецца ў поўным маштабе. Зараз там сітуацыя вельмі складаная, але гэта не перашкода для многіх польскіх кампаніяў, якія ўжо дзейнічаюць ва Украіне.

Кшыштаф Дрында дадаў, што патрэбы вялікія:

- Зараз неадкладная адбудова стратэгічнай інфраструктуры – дарогаў, мастоў, сеткі энергаперадачы, а таксама сістэмы пасылу дадзеных і тэлекамунікацыйнай бяспекі.

Кіраўнік Польскага агенцтва інвестыцыяў і гандлю падкрэсліў, што тавараабарот з украінскім бокам расце вельмі хутка.

У эканамічным саміце ў Любліне бяруць удзел прадстаўнікі ўрада, мясцовага самакіравання, прамысловасці, няўрадавых арганізацый і навукоўцы. Сёлета саміт быў арганізаваны ў восьмы раз.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Больш за тры тысячы ўдзельнікаў прыме ўдзел у форуме бізнесу ў Варшаве

04.10.2022 07:31
У сераду ў Варшаве адбудзецца Бізнес-форум Польскага агенцтва інвестыцыяў 2022.

Індэкс дзелавой актыўнасці для польскай прамысловасці вырас да 43 пунктаў

04.10.2022 08:02
Тым не менш, у верасні – сёмы месяц запар – назіралася зніжэнне новых заказаў.