Беларуская Служба

Польскі ўрад пераймае актывы «Газпрому» ў Польшчы

15.11.2022 07:01
Пасля агрэсіі Расіі супраць Украіны, унёс «Газпром» у санкцыйны спіс фізічных і юрыдычных асобаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарInspiredImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле патрабавання Агенцтва ўнутранай бяспекі ўрад пераняў актывы «Газпрому» ў Польшчы. Такое рашэнне прыняў міністр развіцця і тэхналогій Вальдэмар Буда. Гаворка ідзе пра акцыі расійскага канцэрну ў кампаніі «EuRoPol Gaz», якая валодае польскай часткай газаправоду «Ямал-Еўропа».

Нагадваем, па 48 працэнтаў акцый кампаніі «EuRoPol Gaz» належалі «Газпрому» і «Польскай нафтагазавай кампаніі» (PGNiG), якую нядаўна набыў паліўны канцэрн Orlen. Астатнія 4 працэнты належаць кампаніі Gas Trading, якая ўваходзіць у склад Orlen Group.

«Згодна з рашэннем, якое ўступае ў неадкладнае выкананне, міністр развіцця і тэхналогій увёў часовую прымусовую адміністрацыю ў расійскай структуры «Газпром». Выканаўцам прызначаны дасведчаны юрыст і эксперт па паліўна-газавых пытаннях Радаслаў Квасніцкі, паведаміла штодзёнка «Rzeczpospolita». Газета таксама нагадвае, што кіраўнік МУС у красавіку, пасля агрэсіі Расіі супраць Украіны, унёс «Газпром» у санкцыйны спіс фізічных і юрыдычных асобаў.

У якасці абмежавальных мер было ўведзенае замарожванне фінансавых рэсурсаў, у тым ліку долевых каштоўных папер у «EuRoPol Gaz».

IAR /аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Расіяне хочуць правесці больш нітак газаправоду "Турэцкая плынь" у Еўропу

14.10.2022 12:14
Турцыя пакуль што маўчыць і не каментуе заяваў расійскага боку.