У сераду, 30 лістапада, Еўракамісія прэзентуе праект, які ўнясе змены ва ўсіх краінах ЕС адначасова. Польшча адстае ўжо на два гады ў рэалізацыі дырэктывы аб адкідах, піша «Rzeczpospolita».
«Упакоўка зменіцца, і яе, нарэшце, можна будзе перапрацоўваць эканамічным спосабам. Брусель хоча змагацца супраць таго, каб кошт утылізацыі ўпакоўкі пераносіўся на спажыўцоў, таму што сёння яны нясуць асноўную частку выдаткаў на абыходжанне з адходамі», – чытаем у газеце.
Рашэнне Бруселю з'яўляецца выразам нецярплівасці ў адносінах да паводзін краін-членаў, якія, як і Польшча, ужо на два гады адстаюць з імплементацыяй дырэктыў аб адходах і аднаразовым пластыку.
Упершыню ў гісторыі ўвесь ЕС павінен будзе ўкараніць шматразовую ўпакоўку і сістэму вяртання тары, тлумачыць «Rzeczpospolita».
Да 2030 года 20% харчовай упакоўкі павінна быць шматразовай, а праз 10 гадоў гэты працэнт павінен скласці 80%. Што тычыцца бутэлек для вады і напояў, да 2030 года 10% бутэлек павінны быць паўторна выкарыстаны, а да 2040 года – 25%. Праз восем гадоў траціна транспартнай упакоўкі будзе выкарыстоўвацца паўторна, а ў 2040 годзе – ужо 90%.
Rzeczpospolita/ав