Беларуская Служба

Чыноўнік: Польскія харчы кантралююцца належным чынам і яны бяспечныя для спажыўцоў

29.11.2022 12:15
Арданоўскі адзначыў, што часам рэпутацыю польскіх прадуктаў наўмысна псуе нядобрасумленная замежная канкурэнцыя.
Аўдыё
  • Польскія харчы бяспечныя для спажыўцоў; льготныя цэны на электраэнергію; нулявая стаўка ПДВ на прадукты харчавання будзе прадоўжана на наступны год
Ілюстрацыйны здымакShutterstock.com/Tupungatol


Польскія харчы кантралююцца належным чынам і яны бяспечныя для спажыўцоў, – сказаў Ян Кшыштаф Арданоўскі старшыня прэзідэнцкай Рады сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў. Ён заклікаў зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць пагаршэння іміджу польскай ежы.

Ян Кшыштаф Арданоўскі падкрэсліў, што пад санэпідкантролем знаходзіцца больш за 550 тысяч суб'ектаў, якія займаюцца як вытворчасцю, так і збытам харчовых прадуктаў. Да гэтай групы адносяцца таксама прадпрыемствы масавага харчавання:

- Штогод кантроль праходзяць пробы каля 74 тысяч відаў ежы. У 2021 г. былі праведзены 190 тысяч санітарных інспекцый, 27 тысяч разоў праверка праводзілася пасля паведамлення ад грамадзян аб тым, што гэтыя прадукты маюць неадпаведную маркіроўку, якасць, ці іншым чынам прадстаўляюць небяспеку для людзей.

Старшыня прэзідэнцкай Рады сельскай гаспадаркі сказаў, што сістэма бяспекі харчовых прадуктаў, якая адпавядае ўсім стандартам Еўрапейскага Саюза, гарантуе бяспеку польскіх прадуктаў харчавання як на ўнутраным рынку, так і прадуктаў харчавання прызначаных на экспарт:

- Так, скажу шчыра, бываюць выпадкі, якія не то, што зʼяўляюцца вынікам несумленнага дзеяння вытворцаў ежы дзеля прыбытку. Такія выпадкі хутка заносяцца ў еўрапейскі рэгістр ранняга папярэджання – гэты рэгістр называецца скарочана RASFF. Паводле дадзеных, за 2021 год такіх выпадкаў, якія адносіліся да польскіх прадуктаў, было каля 330. Гэтая колькасць не адрозніваецца ад краін, якія мы прызвычаіліся лічыць узорнымі па бяспецы прадуктаў харчавання.

Ян Кшыштаф Арданоўскі падкрэсліў, што кожны адзінкавы выпадак парушэння павінен быць ліквідаваны. Паводле яго слоў, барацьба з паталогіяй – гэта наш спажывецкі інтарэс. Аднак Арданоўскі адзначыў, што часам рэпутацыю польскіх прадуктаў наўмысна псуе нядобрасумленная замежная канкурэнцыя:

-Дзеянні ў шкоду польскай ежы часам зʼяўляецца вынікам дзеянняў замежнай канкурэнцыі. Прадпрыемствы, з падтрымкай урадаў сваіх краін імкнуцца сеяць трывогу на польскім рынку, нібыта нашыя прадукты нясуць небяспеку для здароўя, і адцягнуць спажыўцоў ад польскіх прадуктаў на карысць імпартных.

Старшыня Рады па справах сельскай гаспадаркі і сельскіх спраў сказаў, што неабходна імкнуцца да таго, каб усе сферы звязаныя з бяспекай харчовай вытворчасці непазбежна падлягалі кантролю.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі