Беларуская Служба

Беларускі прадпрымальнік у Польшчы: У адрозненні ад Беларусі, тут дзяржапарат наладжаны на дапамогу бізнесу

09.01.2023 14:46
«У Польшчы вельмі добра дзейнічаюць законы, і няма ніякіх падводных камянёў. Прынамсі я, на шчасце, пакуль з імі не сутыкаўся».
Аўдыё
  • Гутарка пра вядзенне бізнесу ў Польшчы і не толькі. Яўген Скрабутан
   KAKAO Warszawa
Прылавак беларускай кавярні KAKAO WarszawaКрыніца:https://www.facebook.com/people/KAKAO-Warszawa

Безініцыятыўныя і без прадпрымальніцкай жылкі – моцны стэрэатып адносна беларусаў, які руйнуецца ўшчэнт у той самы момант, калі беларусы аказваюцца ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы і адкрытага рынку. Прыклад таму – наш сённяшні суразмоўца Яўген Скрабутан, які адкрыў падкрэслена беларускую кавярню KAKAO Warszawa ў варшаўскім раёне Прага-Полудне:

- У Польшчы хапае арганізацый, якія аказваюць падтрымку малому бізнесу. Калі мы адкрывалі нашу кавярню, мы такім не карысталіся, бо хацелі распачаць справу як мага хутчэй і на дадтак мелі невялікія ашчаджэнні, каб укласці іх ва ўласную справу. Гэтых невялікіх грошаў хапіла для старту.

Яўген Скарабутан на працоўным месцы Яўген Скрабутан на працоўным месцы

Выглядала гэта прыблізна так: сёння вырашылі адкрываць кавярню, заўтра спланавалі і знайшлі памяшкання, а паслязаўтра пачалі працу. Адкрыць бізнес у Польшчы сапраўды лёгка. Мы працуем каля трох месяцаў і ўжо фактычна выходзім у нуль з невялікім плюсам. (...)

Запыталі ў Яўгена, што б ён мог параіць тым, беларусам, якія вагаюцца, ці адкрываць уласны малы бізнес у Польшчы, асабліва, параўноўваючы гэта з аналагічным беларускім досведам:

-У Польшчы вельмі добра дзейнічаюць законы, і няма ніякіх падводных камянёў. Прынамсі я, на шчасце, пакуль з імі не сутыкаўся. Усё даволі даволі проста і празрыста. Калі прадпрымальнік прызвычаіўся да таго, што любы кантралюючы дзяржаўны орган ад санстанцыі да нейкага аддзелу райвыканкаму ўяўляе сабой чыстае зло, то ў Польшчы наадварот.

У такіх органах табе намагаюцца дапамагчы, прынамсі сістэма нацэлена менавіта на дапамогу і спрашчэнне такіх фармальнасцяў. Вядома, бюракраты – гэта таксама людзі і ў іх бываюць кепскія дні.

Праз тое, што мы ў Польшчы ўжо даўно, адпаведна ведаем мовы, крыху арыентуемся ў законах, вырашылі рабіць усё самі. І ўрэшце з гэтым справіліся, але страцілі час, а час у бізнесе – гэта грошы. Раілі бы звяртацца да спецыяльных людзей, якія за пэўную аплату закрылі бы ўсе фармальнасці значна хутчэй. (...)

Поўную гутарку пра вядзенне бізнесу ў Польшчы і не толькі з Яўгенам Скрабутанам слухайце ў далучаным гукавым файле!

Эдуард Жолуд


У лістападзе сярэдняя зарплата склала 6857,96 злотых ($1558)

20.12.2022 13:03
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне зазначыла, што ў даследаванне «не ўключаны ўстановы дзяржаўнага кіравання, установы адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай дапамогі».

Аляксандр Аўдзевіч: У Польшчы для беларусаў з інваліднасцю найперш стаіць пытанне бюракратыі

28.12.2022 14:24
Аляксандр Аўдзевіч, інвалід-вазочнік, развівае ў Варшаве праект «Інклюзіўны барыста».

Беларуска Вольга Грынёва: Нельга жыць чаканнем, тваё жыццё не потым, яно прама цяпер

01.01.2023 08:00
Польшча гасцінна прымае ўцекачоў з Усходу. Людзі едуць – ад вайны ва Украіне, ад палітычнага пераследу ў Беларусі. Як яны ўладкоўваюцца ў Польшчы? З якімі цяжкасцямі сутыкаюцца? Што прыемна ўражвае? Аб гэтым размова з імігранткай – прадпрымальніцай і беларускай Вольгай Грынёвай.