Беларуская Служба

На складах па ўсёй Еўропе знаходзіцца каля 430 мільёнаў дозаў вакцынаў супраць COVID-19

12.01.2023 10:45
Паводле падлікаў журналістаў, у Польшчы можа застацца больш за 90 мільёнаў доз вакцынаў супраць каранавіруса.
a  COVID-19.
Вакцынa супраць COVID-19.Autorstwa U.S. Secretary of Defense - https://www.flickr.com/photos/secdef/50744856076/, CC BY 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=97927717

Паводле аналізу выдання «Dziennik Gazeta Prawna», на складах па ўсёй Еўропе знаходзіцца каля 430 мільёнаў дозаў вакцынаў, большасць з якіх нацэленая на папярэднія варыянты каронавіруса.

Польшча, у якой можа застацца больш за 90 мільёнаў дозаў вакцыны, здолела дамовіцца з кампаніяй «Moderna» – гэта адзін з пастаўшчыкоў вакцын, аб магчымасці адмовы ад кантракту. «Moderna» ўлічыла аргументы, звязаныя з удзелам Польшчы, у тым ліку фінансавым, у дапамозе ўкраінскім бежанцам. Аднак перамовы з асноўным пастаўшчыком прэпаратаў, гэта значыць кампаніяй «Pfizer/BioNTech», яшчэ працягваюцца.

Газета падкрэслівае, што Варшава імкнецца да анулявання дамовы, доўгатэрміновага размеркавання паставак, або замены прэпаратаў супраць COVID-19 іншымі.

Да гэтай пары ў Польшчы былі ўтылізаваныя больш за 780 тысяч дозаў вакцыны, а яшчэ 25 мільёнаў знаходзяцца на складах. Частка вакцынаў была паспяхова адпраўленая за мяжу.
Дадзеныя Еўрапейскага цэнтра па прафілактыцы і кантролі захворванняў сведчаць пра тое, што «толькі тры краіны выкарысталі больш вакцынаў, чым атрымалі ў рамках сумесных закупак на ўзроўні ЕС. Гэта – Бельгія, Данія і Ліхтэнштэйн.

«Dziennik Gazeta Prawna» нагадвае, што з падобнай праблемай свет сутыкнуўся пасля ўспышкі эпідэміі свінога грыпу ў 2010 годзе. Тады мільёны прэпаратаў апынуліся «ў сметніку». Напрыклад, Вялікабрытанія павінна была выдаткаваць 500 мільёнаў фунтаў на нявыкарыстаныя прэпараты. У ЗША былі ўтылізаваныя 71 мільён доз вакцыны, а ў Францыі – 19 мільёнаў, прыкладна за 400 мільёнаў еўра.

аз

За апошнія 9 дзён зарэгістравана амаль 390 тысяч выпадкаў грыпу і падазрэнняў на грып

04.01.2023 14:54
Зараз мы маем справу з так званай кампенсацыйнай эпідэміяй.

У Польшчы фіксуецца велізарны рост інфекцыйных захворванняў

05.01.2023 11:10
Гэта адно з наступстваў пандэмічных абмежаванняў, паясняюць імунолагі.