Беларуская Служба

Расійскія імпарцёры нафты становяцца закладнікам Кітая і Індыі

18.01.2023 09:44
Нафта ў КНР ды Індыю была прададзена на 12-15 долараў таней за рынкавы кошт Urals.
WEI: sankcje działają i jeśli zostaną utrzymane, to Rosja nie uniknie gospodarczej katastrofy
WEI: sankcje działają i jeśli zostaną utrzymane, to Rosja nie uniknie gospodarczej katastrofyShutterstock/Real Window Creative

Нафта, якая дастаўляецца зараз як мінімум чатырма супертанкерамі з Кітая ў гэтую краіну ды Індыю, з'яўляецца расійскай сумессю Urals. Польскі партал biznesalert.pl, паведамляе, што нафта была прададзена на 12-15 долараў таней за рынкавы кошт Urals, які складае 37,80 долару. Гэта значыць каля 20 долараў за барэль – узровень на мяжы рэнтабельнасці здабычы ў Расіі. Еўрапейская сумесь маркі Brent пры гэтым каштавала каля 78 долараў за барэль.

Улічваючы цану на Urals, значна ніжэйшую за абмежаваную, яе пастаўкі законныя. Расіяне паступова становяцца закладнікамі паставак у Кітай і Індыю пасля таго, як марскія пастаўкі нафты з Расіі былі забароненыя ў Еўразвязе, а англасаксонскія краіны адмовіліся ад расійскай сыравіны пасля нападу Расіі на Украіну.

Абмежаваная цана на расійскую нафту, устаноўленая краінамі G7, павінна пераглядацца кожныя два месяцы з моманту увядзення 5 снежня 2022 г. Наступны перагляд адбудзецца да 5 лютага 2023 г. Прагназуецца, што новая абмежаваная цана будзе да 5% ніжэй за рынкавы кошт Urals, які ў цяперашніх умовах складае каля 36 долараў за барэль. Такога рашэння дабіваюцца краіны Балтыі разам з Польшчай.

Расіяне ўжо заявілі, што спыняюць пастаўкі ў краіны, якія ўводзяць лімітаваную цану на іх сыравіну. Аднак на дадзены момант, устаноўленая цана ўсё адно вышэйшая за рынкавы кошт расійскай нафтавай сумесі Urals, у тым ліку з-за перасцярог рынку перад санкцыямі, якія прымушаюць расіянаў зніжаць цэны для азіяцкіх пакупнікоў.

эж