Беларуская Служба

Міністр сельскай гаспадаркі: Мы зробім усё, каб забяспечыць польскі рынак

18.04.2023 08:02
Для дасягнення пагаднення з украінскім бокам па справе транзіту спатрэбяцца чарговыя сустрэч, паведаміў міністр Роберт Тэлюс.
K
Kіраўнік Міністарства сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Роберт Тэлюс PAP/Wojtek Jargiło

Польскія ўлады зробяць усё магчымае, каб абараніць унутраны рынак ад моцнага імпарту прадуктаў харчавання з Украіны, заявіў міністр Роберт Тэлюс(Robert Telus). Учора, пасля заканчэння размоваў з украінскім калегам, кіраўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі наведаў памежны пераход у Дарагуску на Любліншчыне, каб асабіста паглядзець, як дзейнічае ўрадавая пастанова аб забароне на ўвозу і транзіт украінскай прадукцыі, перш за ўсё, збожжа.

Міністр Роберт Тэлюс заявіў, што мытныя службы запэўнілі, што з моманту ўвядзення часовай забароны на ўвоз і транзiт украінскіх тавараў, украінскае збожжа ў Польшчу не ўязджае:

- Паводле інфармацыі службаў, з 20.00 гадзіны ў суботу, то бок з моманту публікацыі пастановы, забароненыя прадукты не ўязджаюць у Польшчу.

Роберт Тэлус адзначыў, што пытаннем зменаў правілаў, звязаных з магчымасцю рэгулявання мытнай і гандлёвай палітыкі, павінна заняцца Еўракамісія, паколькі зараз «транзіт» не гарантуе, што ўкраінскія тавары не трапяць на польскі рынак:

- Паводле права Еўрасаюза, тавары, якія ўехалі на тэрыторыю Польшчы, на самой справе ўехалі на тэрыторыю ЕС, то бок на свабодны рынак. У гэткай сітуацыі Польшча не мае інструментаў, якія гарантавалі б, што згаданыя тавары пакінуць ейную тэрыторыю.

Роберт Тэлюс таксама паведаміў, што, нягледзячы на чарговы раўнд перамоваў з украінскай дэлегацыяй, для забеспячэння ўнутранага рынку і дасягнення пагаднення спатрэбяцца чарговыя сустрэч. Ён таксама дадаў, што прадстаўнікі шасці краін рэгіёну, рынкі якіх найбольш пацярпелі ад моцнага імпарту ўкраінскага збожжа, рыхтуюць пісьмо еўракамісару па гандлі з патрабаваннем магчымасці паўторнага ўвядзення мытных пошлін.

IAR/TVP/ аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Недачакаўшыся рэакцыі ЕС, Польшча ўвяла ўласныя абмежаванні на імпарт украінскага збожжа

17.04.2023 13:01
У адказ Еўракамісія папракнула палякаў, што гандлёвая палітыка ўваходзіць у кампетэнцыю Еўрасаюза.