Вайна ва Украіне закрыла чыгуначныя гандлёвыя шляхі праз Расію і Беларусь. Аднак гэта не азначае, што пастаўкі з Кітая ў Еўропу былі сарваныя. У цяперашні час Казахстан імкліва развівае сваю чыгуначную сетку і хоча стаць новым транспартным вузлом, піша Яцэк Пежыньскі ў biznesalert.pl
Варта адзначыць, што праз тэрыторыю Азербайджану, Грузіі, Турцыі і Казахстану праходзіць Транскаспійскі міжнародны транспартны маршрут (ТМТМ), які можа адыграць ключавую ролю ў дыверсіфікацыі кірункаў паставак, у абыход гандлёвых маршрутаў у Расіі і Беларусі.
Транскаспійскі міжнародны транспартны маршрут існуе з 2014 года. У гэты кансорцыум уваходзяць Казахстан, Кітай, Польшча і Румынія.
Варта адзначыць, што Каспійскае мора знаходзіцца на маршруце ТМТМ, што з'яўляецца натуральнай перашкодай. Тым не менш, Казахстан пашырае мясцовыя парты і павялічвае магутнасці для паляпшэння перавозак грузаў.
– Прапускная здольнасць порта ў Курыку ў Казахстане складае 6 мільёнаў тон у год. Мы супрацоўнічаем з портам у Баку, які таксама зʼяўляецца важным пунктам на гэтым маршруце. У 2022 годзе павялічыўся тавараабарот і абʼём перавалкі. Узровень вады ў Каспійскім моры падае, таму трэба пачынаць днопаглыбные работы партоў, – кажа Норм Гамбетаў, прадстаўнік камерцыйнага порта ў Курыку.
Польскі лагістычны сектар вітае намаганні Казахстана, які спадзяецца палепшыць і павялічыць прапускную здольнасць гандлёвых шляхоў.
– 20 гадоў таму пачаліся перамовы з Адэскім портам. Для Гданьскага порта гэты кірунак быў важны для адкрыцця паставак з Чорнага мора, але ўварванне Расіі ва Украіну ўсё змяніла. Транскаспійскі міжнародны транспартны маршрут, які праходзіць праз Казахстан, вельмі важны для нас, – падкрэслівае Міхал Ступак, менеджар па працы з Гданьскім портам.
Гэтыя пытанні абмяркоўваліся на гэтым тыдні ў Варшаве на польска-казахстанскім эканамічным форуме, піша biznsalert.pl
яс