Беларуская Служба

У Гданьску стартуе міжнародны конкурс EuroSkills 2023

05.09.2023 13:15
Галоўныя мэты конкурсу – павышэнне прафесійнай кваліфікацыі, абмен перадавым вопытам і стварэнне іміджу прафесійнай адукацыі.
 32      EuroSkills 2023
Прадстаўнікі 32 еўрапейскіх краін прымуць удзел у EuroSkills 2023 у Гданьску Скрыншот/YouTube/euroskills2023.org

5-9 верасня ў Гданьску будзе праходзіць міжнародны конкурс прафесійнага майстэрства EuroSkills 2023. У галіновых спаборніцтвах прымуць удзел больш за 600 маладых удзельнікаў з 32 еўрапейскіх краін. Да гэтай пары конкурс праходзіў ужо сем разоў. Польшча прымае яго ўпершыню. У Гданьск прыбудзе каля 100 тысяч удзельнікаў з усёй Еўропы. Сярод іх будуць вучні, студэнты і выкладчыкі, а таксама прадстаўнікі дзелавой галіны з усяго свету. Галоўныя мэты конкурсу – павышэнне прафесійнай кваліфікацыі, абмен перадавым вопытам і стварэнне іміджу прафесійнай адукацыі.

Дырэктар «Фонд развіцця сістэмы адукацыі» – суарганізатара конкурсу – Павел Пашытэк(Paweł Poszytek) заявіў, што прадстаўнікі Польшчы возьмуць удзел ва ўсіх – 43 конкурсных катэгорыях:

- Усе найважнейшыя галіны і прафесіі, якія вызначаюць кожную сучасную эканоміку, не толькі польскую, але таксама еўрапейскую і сусветную. Усе гэтыя галіны будуць прадстаўлены на конкурсе. Ва ўсіх выступяць польскія гульцы.

Да гэтай пары палякі ўдзельнічалі ў трох папярэдніх спаборніцтвах EuroSkills у Будапэшце (2018), Казані (2019) і Грацы (2021), заваяваўшы агулам пяць медалёў, у тым ліку па гастраноміі, зварцы і фларыстыцы.

Восьмы выпуск EuroSkills першапачаткова планаваўся ў Санкт-Пецярбургу. Аднак рашэннем асацыяцыі WorldSkills Europe, якая выключыла Расію з удзелу ў праграме WorldSkills, конкурс быў перанесены ў Польшчу.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Прадстаўнікі 32 еўрапейскіх краін прымуць удзел у EuroSkills 2023 у Гданьску

22.08.2023 14:01
На пачатку верасня ўпершыню ў Польшчы пройдзе міжнародны конкурс прафесійнага майстэрства.