Беларуская Служба

Польскія ўлады прапануюць увесці працоўную пенсію за выслугу гадоў

12.09.2023 09:01
Магчымасць выхаду на такую пенсію будзе залежаць ад колькасці адпрацаваных гадоў, а не ад устаноўленага законам пенсійнага ўзросту.
Марцін Гарала PAP/Adam Warżawa

Кіроўная партыя «Права і справядлівасць» прапануе ўвесці працоўную пенсію за выслугу гадоў. Магчымасць выхаду на такую пенсію залежыць ад колькасці адпрацаваных гадоў, а не ад устаноўленага законам пенсійнага ўзросту.

Згодна з прапановай, для жанчын мінімальны пенсійны стаж складзе 38 гадоў, а для мужчын – 43 гаду. Гэта вельмі важная праграма, асабліва для асобаў, якія працуюць фізічна, пераконвае намеснік міністра фондаў і рэгіянальнай палітыкі Марцін Гарала (Marcin Horała):

- Гэта шанец для асоб, якія пачалі працаваць у асабліва маладым узросце. Перш за ўсё, гэта асобы, якія працуюць фізічна і выконваюць прафесіі, якія моцна эксплуатуюць арганізм, і якія цяжка выконваць у старэйшым узросце. Пасля доўгіх гадоў працы яны змогуць урэшце выйсці на пенсію.

З 1 кастрычніка 2017 года пенсійны ўзрост у Польшчы складае 60 гадоў для жанчын і 65 гадоў для мужчын. Пасля дасягнення гэтага ўзросту жанчыны і мужчыны могуць вырашыць працягваць працаваць або спыніць працу і выйсці на пенсію.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Палітычныя партыі Польшчы правялі выбарчыя з’езды, на якіх агучылі свае прапановы

11.09.2023 11:33
Кожная палітычная сіла распавяла пра тое, якую дапамогу атрымаюць розныя сацыяльныя групы.