Беларуская Служба

Эканаміст: Польшча за 21 год у ЕС скаканула ў будучыню, але ў гэтага ёсць свая цана 

07.05.2025 17:03
Паводле звестак Еўрастату, палякі працуюць у сярэднім амаль 40 гадзін на тыдзень, што на тры гадзіны даўжэй, чым у сярэднім па ЕС, і значна даўжэй, чым, напрыклад, галандцы, немцы, датчане, нарвежцы, аўстрыйцы ці бельгійцы.
Аўдыё
  • Эканаміст: Польшча за 21 год у ЕС скаканула ў будучыню, але ў гэтага ёсць свая цана 

Ужо як 21 год Польшча з'яўляецца кранай ЕС. Рынак працы ў Польшчы імкліва адрэагаваў на новыя магчымасці, звязныя з далучэннем краіны да супольнасці. Мільёны палякаў рушылі на захад у Пошуках добра платнай працы. З таго часу шмат, што змянілася, у тым ліку ў некалькі разоў скараціўся ўзровень беспрацоўя ў самой Польшчы. 

Паводле звестак Еўрастату, палякі працуюць у сярэднім амаль 40 гадзін на тыдзень, што на тры гадзіны даўжэй, чым у сярэднім па ЕС, і значна даўжэй, чым, напрыклад, галандцы, немцы, датчане, нарвежцы, аўстрыйцы ці бельгійцы.

Прафесар Лукаш Маміца (prof. dr hab. Łukasz Mamica) з Кракаўскага эканамічнага ўніверсітэту, перакананы, што гэта цана якую даводзіцца плаціць польскаму грамадству за хуткае наганянне заходнееўрапейскім паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця:  

— Гэта быў вельмі выразны скачок у развіцці. У 2004 годзе ўзровень беспрацоўя ў Польшчы складаў амаль 19%. Калі параўнаць гэта з тым, што мы маем цяпер, тады разумееш маштаб гэтага скачка. Польшча мае другі самы нізкі ўзровень беспрацоўя ў Еўрапейскім Саюзе — каля 3%.

Другі важны элемент — гэта заробкі. У нас ёсць праца, і тут мы знаходзімся ў вельмі бяспечным і добрым становішчы, другое месца на ​​рынку працы ў Еўрапейскім Саюзе, але давайце таксама паглядзім, наколькі растуць нашы заробкі. Мы вымяраем гэта сярэдняй пагадзіннай аплатай працы ў асобных краінах. А сярэдняя пагадзінная аплата працы ў Польшчы цяпер складае 17 еўра, а ў Еўрапейскім Саюзе — каля 33 еўра за гадзіну.

У Польшчы маем палову ад сярэдняга еўрапейскага паказчыка. Польшча знаходзіцца ў групе суседзяў: Літвы, Харватыі, Чэхіі, гэтыя краіны маюць падобныя паказчыкі. У нашай краіне ён ышэйшы, чым, напрыклад, у Грэцыі і Венгрыі, таму польскі эканамічны скачок у гэтым плане, вымераны аплатай працы таксама відавочны. Высокая сярэдняе пагадзінная аплата працы,  азначае, вядома, і больш грошай, якія паступаюць да нас у выглядзе заробкаў.

21 год таму Польшча была краінай, якая экспартавала рабочую сілу ў Еўропу, і так было яшчэ шмат гадоў пасля ўступлення ў Супольнасць. У апошнія гады палякі ўсё часцей пачалі вяртацца на бацькаўшчыну, што таксама звязана з сітуацыя на рынку працы ў Заходняй Еўропе, якая відавочна пагоршылася, таму знайсці добра платную працу за мяжой, стала складаней. Але ў Польшчы таксама істотна пабольшыла работнікаў з-за мяжы. Як змяніўся рынак працы ў Польшчы за апошнія 20 гадоў?

— Змены вынікаюць з таго, што мы проста развіваемся значна хутчэй, чым іншыя еўрапейскія краіны. Таму эканоміка, якая так імкліва расце, мае патрэбу ў новая рабочай сіле. Давайце, напрыклад, паглядзім на рост ВУП, запланаваны на сёлета. У Польшчы — гэта 3,5%, у сярэднім па Еўрапейскім Саюзе — 1,3%. Адпаведна,  мы плануем развівацца амаль у тры разы хутчэй, чым значная частка Еўропы. І гэта, вядома, адбіваецца на попыце на кадры. Калі мы паглядзім, напрыклад, на нашага найбуйнейшага эканамічнага партнёра — Германію, — то ў мінулым годзе нямецкі ВУП крыху знізіўся, на 0,1%.

Такім чынам, Польшча пакуль мае вельмі спрыяльную сітуацыю, а гэта азначае, што да нас работнікі таксама прыязджаюць звонку, у тым ліку з азіяцкіх краін. Назіраем, што на айчынным рынку працы становіцца ўсё менш працаўнікоў, таму што ў адмоўны рост насельніцтва. Проста з кожным годам на рынак працы выходзіць усё менш людзей. Гэта таксама з'яўляецца прычынай нізкага ўзроўню беспрацоўя, але тым не менш запатрабаванне з боку эканомікі на новых супрацоўнікаў высокае і гэта відавочна. Вось чаму ўзровень беспрацоўя ў Польшчы нізкі ў параўнанні з Еўропай.

Эканамічныя перспектывы ў Польшчы вельмі добрыя ў параўнанні з сярэднімі паказчыкамі па Еўропе. Аднак калі казаць пра польскіх працаўнікоў, то ўсё больш даследаванняў паказваюць, што палякі ў Еўрапейскім Саюзе — адныя з самых стомленых грамадстваў, людзі ў Польшчы працуюць шмат,  палякі адчуваюць сябе найбольш перагружанымі працай у ЕС.

Агенцтва Eurofound правяло даследаванне ў розных еўрапейскіх краінах і высветліла, што больш за 60% палякаў адчуваюць стомленасць ад працы, у той час як сярэдні паказчык па Еўрапейскім Саюзе ніжэйшы за 40%. Палякі — адныя з самых стомленых працай еўрапейцаў.


— Гэтыя даследаванні сапраўды паказваюць, што мы шмат працуем. Гэта таксама часткова звязана з цывілізацыйным спазненнем, якое нам даводзіцца кампенсаваць. Давайце памятаць, што гэты эканамічны рост у Польшчы, які мы маем з пачатку  посткамуністычнай трансфармацыі, — гэта наша эканамічнае даганяненне заходніх краін. Людзі ва ўзросце 50+ добра памятаюць, калі мы ездзілі за мяжу і не маглі сабе нічога дазволіць, не маглі заночыць у гатэлі, не маглі паесці ў рэстаране, бо ўзровень заробкаў і адпаведны ўзровень эканамічнага развіцця былі проста значна ніжэйшымі, чым на Захдзе. За апошнія дзесяцігоддзі мы прызвычаіліся шмат працаваць, бо гэта спосаб скараціць гэтую адлегласць, і мы відавочна гэтую адлегласць скарачаем. Мы даганяем іншыя краіны па ўзроўні заработнай платы.

Але ў выніку існуе высокая рызыка эмацыйнага выгарання на працы. У наш час, асабліва маладзейшае пакаленне, мае іншы падыход да пошуку балансу паміж працай і асабістым жыццём. Здаецца, што моладзь усталюе новыя стандарты працы. Як грамадства, мы ўсё больш усведамляем неабходнасць аддзялення асабістага і прафесійнага жыцця, бо стомлены і перагружаны працай работнік менш прадуктыўны.

эж

У Польшчы назіраецца недахоп працоўных рук

06.05.2025 12:42
Галоўнай праблемай на польскім рынку працы з'яўляецца не беспрацоўе, а недахоп працоўных рук.