Беларуская Служба

Траўма дэканата: Як адрозніваюцца ўніверсітэты ў Польшчы і Беларусі

08.05.2025 12:57
Беларуская служба Польскага радыё з Сяржуком Дубінай параўноўваюць сістэмы вышэйшай адукацыі ў Польшчы і Беларусі.
Аўдыё
  • Беларуская служба Польскага радыё з Сяржуком Дубінай параўноўваюць сістэмы вышэйшай адукацыі ў Польшчы і Беларусі.
 :
Траўма дэканата: Як адрозніваюцца ўніверсітэты ў Польшчы і Беларусі fongbeerredhot/Shutterstock.com

Актыўная грамадзянская пазіцыя і ўдзел у студэнцкіх пратэстах 2020 года прымусілі нашага суразмоўцу, у мінулым актывіста Беларускага Задзіночання Студэнтаў Сяржука Дубіну, уцякаць з Беларусі і наладжваць жыццё ў Польшчы. 

Сяржук Дубіна Сяржук Дубіна

— У вас унікальная сітуацыя: вы прыкладна ў адзін і той жа час, у гістарычны перыяд, спазналі дзве зусім розныя сістэмы вышэйшай адукацыі. Гэта сістэма адукацыі ў Беларусі часоў Лукашэнкі, якая фактычна ніяк не інтэграваная ў міжнародныя праекты кшталту Балонскага працэсу, які вызначае стандарты якасці вышэйшай адукацыі, у тым ліку студэнцкае самакіраванне. Там гэтага амаль няма. Асабліва пасля 2020 года — напэўна, зусім няма. У Польшчы ўсё гэта існуе: студэнцкія арганізацыі, незалежнасць асяроддзя. Параўноўваючы гэтыя дзве сістэмы, на што вы можаце звярнуць увагу?

— Тут да цябе ставяцца зусім па-іншаму. Хтосьці можа ўспрыняць гэта як цяжар, але плюсам, які я бачу ў польскай сістэме, з'яўляецца стаўленне. Абсалютна на кожным узроўні. Пачынаючы з дэканата. Я памятаю беларускі дэканат — трэба было прыходзіць туды, а я баяўся штосьці сказаць, папрасіць даведку або інфармацыю. Рэальна баяўся, бо заўсёды сутыкаўся з фразамі кшталту: «Чаго ты сюды прыйшоў? У нас і так шмат працы! Пачакай», або: «Зноў нешта просіш...»

І мне нават цяпер, калі я заходжу  ў дэканат ва Уроцлаве — гэты вопыт глыбока сядзіць. Я ўжо шмат разоў звяртаўся ў польскі дэканат, але страх, што ўсё будзе, як было раней, яшчэ застаецца. Гэта настолькі траўматычны досвед. Але кожны раз я пераконваюся: людзі тут зусім іншыя, яны ставяцца да цябе па-іншаму.

Возьмем, напрыклад, выкладчыкаў. Яны не глядзяць на цябе, як на нейкага несвядомага або недасведчанага персанажа. Яны глядзяць на цябе як на паўнавартасна га дарослага чалавека, які знаходзіцца на этапе, калі ён хоча нешта пазнаць, хоча кімсьці стаць. І з таго, як яны з табой камунікуюць, ты адчуваеш: ім сапраўды важна, каб ты развіваўся. Яны ўспрымаюць цябе на роўных. Тут няма такога, што ты адчуваеш сябе некамфортна, баішся, што цябе паглядзяць не так. У Беларусі я гэта адчуваў, у Польшчы — не. (...)

А пра іншыя плюсы ды мінусы вышэйшай атрымання вышэйшай адукацыі ў Польшчы слухай у далучаным гукавым файле! 

эж