Беларуская Служба

Рада грашовай палітыкі прыме рашэнне па важнай для крэдытаатрымальнікаў справе

03.06.2025 12:45
Макраэканамічныя падставы знізіць працэнтныя стаўкі ў гэтым месяцы ёсць, лічаць эканамісты.
Галоўны ўваход у сядзібу НБП у ВаршавеAutorstwa Andrzej Barabasz, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=25619232

Рада грашовай палітыкі пачынае двухдзённае паседжанне, на якім вырашыць пытанне працэнтных ставак. Нагадваем, ад гэтага рашэння залежыць стаўка па крэдытах і дэпазітах у злотых. Месяц таму члены Рады знізілі стаўкі на паўпрацэнта.

Эканаміст банка Pekao S.A. Себасцьян Рой (Sebastian Roy) лічыць, што на гэты раз, нягледзячы на падзенне інфляцыі, члены Рады працэнтных ставак не памяняюць:

- Станоўчыя дадзеныя аб інфляцыі з мінулага тыдня – гэта макраэканамічная падстава знізіць стаўкі ў гэтым месяцы. Аднак грашовая палітыка, бярэ пад увагу не толькі макраэканамічныя дадзеныя. Гэта таксама пытанне стаўлення членаў Рады і ейнага старшыні, а на падставе іхных выказванняў можна меркаваць, што, хутчэй за ўсё, ніякіх зменаў не будзе.

Зніжэння ставак эканаміст чакае ў другой палове года:

- Напрыканцы бягучага года працэнтныя стаўкі павінны складаць каля 4,75 працэнта. Варта падкрэсліць, што мой падыход больш кансерватыўны, чым падыход фінансавых рынкаў і глабальных «гульцоў».

Рашэнне Рады грашовай палітыкі па працэнтных стаўках будзе абвешчана ў сераду. Цяпер базавая працэнтная стаўка Нацыянальнага банка Польшчы складае 5,25 працэнта.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Беспрацоўе ў Польшчы знізілася, але адчуюць гэта не ўсе супрацоўнікі

27.05.2025 10:45
У згаданым перыядзе выраслі рознічныя продажы, дарэчы яны выразна перавысілі ранейшыя прагнозы.

Інвестары па-рознаму адрэагавалі на перамогу Караля Наўроцкага на прэзідэнцкіх выбарах

03.06.2025 10:45
Прыкметная заклапочанасць назіралася асабліва ў адной групе інвестараў, кажуць эканамісты.