Беларуская Служба

Польшча - сярод лідараў па ўкараненні штучнага інтэлекту ў рэгіёне

08.07.2025 11:20
Вынікі апытанняў сведчаць пра тое, што палякі ўсведамляюць, як козыры, так і выклікі, звязаныя з укараненнем штучнага інтэлекту.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Brian Penny/pixabay.com/CC0 Public Domain

Амаль дзве траціны прадпрыемстваў у Польшчы жадаюць павялічыць укараненне штучнага інтэлекту. Гэта ставіць краіну на трэцяе месца ў Еўропе, пасля Эстоніі і Славакіі, пра гэта сведчаць вынікі даследавання AI Chamber, якія публікуе Rzeczpospolita.

Паводле іх, найбольшая цікавасць да паглыблення выкарыстання штучнага інтэлекту фіксуецца ў Эстоніі (75%), Славакіі (70%), а ў Польшчы, якая займае трэцяе месца ў рэгіёне – гэта 65%.

Больш чым кожны чацвёрты польскі прадпрымальнік усведамляе таксама праблемы, з якімі сутыкаецца штучны інтэлект. У Венгрыі – гэта 11%, а ў Харватыі – толькі 4%.

Даследаванні паказваюць, што ключавым фактарам выкарыстання штучнага інтэлекту з'яўляецца не даступнасць тэхналогій, а арганізацыйная сталасць і бізнес-дасведчанасць.

Напрыклад, апошні аналіз Atlassian паказвае, што супрацоўнікі, якія выкарыстоўваюць штучны інтэлект у выкананні асноўных задач, такіх як, пісанне электронных лістоў або пошук інфармацыі ў інтэрнэце, эканомяць у сярэднім 53 хвіліны ў дзень. Тыя, хто выкарыстоўвае штучны інтэлект стратэгічна (ставіцца да яго, як да супрацоўніка), эканоміць да 105 хвілін штодня.

Цікава, што найбольш сумневаў, калі гаворка ідзе пра ўкараненне штучнага інтэлекту маюць кампаніі з найбольш працяглым вопытам працы на рынку.

аз

Чаму штучны інтэлект у большай ступені пагражае жанчынам, чым мужчынам?

01.07.2025 15:01
У Польшчы быў створаны індэкс прафесій, на якія генератыўны штучны інтэлект можа аказаць найбольшы ўплыў.