Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША пацвярджаюць пастаянную ваенную прысутнасць у Польшчы

17.11.2026 16:02
Пентагон даў зялёнае святло для пастаяннай амерыканскай ваеннай базы ў Польшчы.
        -
Міністр абароны ЗША Хэгсет вітае міністра абароны Польшчы Касіняка-Камыша ў ПентагонеREUTERS

Пра гэта ў Брусэлі пасля сустрэчы з намеснікам кіраўніка Пентагона Элбрыджам Колбі заявіў віцэ-прэм'ер і міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Косіняк-Каміш. «З амерыканскага боку ў адносінах і заявах гучыць яшчэ большая ўпэўненасць, і таму мы не спыняем працу», – сказаў польскі віцэ-прэмʼер.

У сваю чаргу Пентагон збіраецца паведаміць Беламу дому аб завяршэнні агляду амерыканскіх дзеянняў у Еўропе. «Мы аптымістычна настроены адносна Польшчы. Гэты агляд можа прывесці толькі да добрых і вельмі добрых рашэнняў», – сказаў Уладзіслаў Косіняк-Каміш.

Міністр нацыянальнай абароны ў канцы мая падаў у Пентагон афіцыйны запыт на пастаянную прысутнасць амерыканскіх войскаў. З таго часу Польшча вядзе інтэнсіўныя перамовы з ЗША адносна месцазнаходжання пастаяннай базы і фінансавання.

Таксама Польшча па-ранейшаму зацікаўлена ў праграме НАТА «Nuclear Sharing», якая прадугледжвае сумеснае выкарыстанне ядзернай зброі з краінамі, якія яе не маюць. Пра гэта ў Бруселі выказаўся віцэ-прэмʼер Уладзіслаў Косіняк-Каміш. Ён адмовіўся каментаваць паведамленні ў «Gazeta Wyborcza. пра тое, што польскія пілоты F-35 будуць навучацца эксплуатацыі амерыканскіх ядзерных бомбаў. «Польшча імкнецца як да сумеснага выкарыстання ядзернай зброі, так і да французскага ядзернага парасона. Гэта тое, пра што я менш за ўсё люблю гаварыць; «Вынікі вельмі добрыя для Польшчы, але гэта патрабуе найвышэйшай дыскрэтнасці, і больш вы ад мяне нічога не пачуеце», – сказаў міністр абароны.

«Gazeta Wyborcza» пісала пра тое, што Польшча рыхтуецца далучыцца да праграмы сумеснага выкарыстання ядзернай зброі, адзначыла, што бомбы будуць захоўвацца за межамі краіны. Перамовы з амерыканцамі па гэтым пытанні працягваюцца. Польскія ВПС ужо маюць першыя знішчальнікі, сертыфікаваныя для пераноскі амерыканскіх ядзерных бомбаў. Гэты аргумент выкарыстоўваецца ў перамовах з ЗША.

У адпаведнасці з праграмай сумеснага выкарыстання ядзернай зброі, запасы ядзернай зброі ЗША знаходзяцца ў некалькіх краінах ЕС, у тым ліку ў Германіі, Бельгіі, Нідэрландах і Італіі.

ПР/юл