Міністэрства лічбавых тэхналогій працуе над укараненнем сістэмы электроннай апрацоўкі дакументаў (EZD RP). Плануецца, што ўстановы па ўсёй Польшчы пяройдуць на лічбавую дакументацыю з 1 студзеня 2028 года. Намеснік прэм'ер-міністра і міністр лічбавых спраў Кшыштаф Гаўкоўскі (Krzysztof Gawkowski) заявіў, што гэтае рашэнне будзе карысным не толькі для чыноўнікаў, але і, перш за ўсё, для грамадзян.
«Сістэма электроннага кіравання дакументамі будзе служыць для лепшай падрыхтоўкі офіснай працы чыноўнікаў і больш хуткага абслугоўвання кліентаў. Сістэма дае шырокі доступ да дакументацыі і да інфармацыі пра актуальны стан асобных працэсаў. Сістэма, у прыватнасці заклікана палегчаць працу чыноўнікаў і камфорт грамадзян падчас афармлення спраў у дзяржаўных інстытутах».
Віцэ-прэм'ер Гаўкоўскі падкрэсліў, што сістэма EZD RP будзе бясплатнай для мясцовых органаў.
«Мы развіваем лічбавую Польшчу і выдаткуем сотні мільёнаў злотых на сістэму ЕZD RP. Гэтая сістэма будзе ўкараняцца бясплатна ў муніцыпалітэтах і ўстановах».
Кліенты дзяржаўнай установы атрымаюць магчымасць карыстацца сістэмай праз адмысловае прыкладанне на смартфоны і планшэты.
Сістэмай EZD RP ужо карыстаюцца ў Польшчы 1300 органаў дзяржаўнага кіравання. Міністэрства лічбавых спраў ацэньвае, што да чэрвеня наступнага года гэтая лічба падвоіцца. На ўкараненне сістэмы Польшча выдзеліць у агульнай колькасці 200 мільёнаў злотых (прыблізна 50 мільёнаў еўра) з Нацыянальнага плана аднаўлення.
IAR/яс