Колькасць устаноў грамадскага харчавання за першае паўгоддзе павялічылася амаль на 2000, упершыню перавысіўшы 100 000 – чытаем у выданні Rzeczpospolita. Асабліва моцна пашырыўся сегмент так званых фудтракаў.
Як адзначае газета, польскі рынак грамадскага харчавання вырас на 1,7% у першай палове года ў параўнанні з канцом мінулага. «У цэлым за першыя шэсць месяцаў колькасць аб'ектаў грамадскага харчавання павялічылася амаль на 2000» — паводле дадзеных разведвальнай службы Dun&Bradstreet.
— Чэрвень 2025 года ўвойдзе ў гісторыю польскай гастраноміі як месяц, у якім колькасць аб'ектаў перавысіла 100 000, - кажа прэс-сакратар Dun&Bradstreet Томаш Стажык (Tomasz Starzyk).
Паводле звестак газеты, дадзеныя паказваюць, што найбольш дынамічна развіваецца сектар мабільных аб'ектаў грамадскага харчавання, які за першыя шэсць месяцаў павялічыўся на больш за 270 новых месцаў. Аднак традыцыйны рэстаранны сектар таксама дынамічна развіваецца. У параўнанні з канцом мінулага года ён вырас амаль на 5%.
— Палякі не толькі любяць есці па-за домам, але і даўно гатовыя спрабаваць новыя стравы і ежу з усяго свету. Пры гэтым, мы шукаем новыя нагоды і месцы, дзе можна паесці смачную і разнастайную ежу з фудтрака, — дадае Томаш Стажык.
Rzeczpospolita/нг