Перад Польшчай – перыяд эканамічнага росквіту, піша «Rzeczpospolita», спасылаючыся на прагнозы Еўрапейскага фінансавага кангрэса. У 2026 годзе польская эканоміка, як чакаецца, вырасце на 3,7 працэнта, што больш, чым у 2025 годзе, калі рост склаў 3,5 працэнта. Паводле прагнозаў, інфляцыя можа дасягнуць 2,6 працэнта ў 2026 годзе. У гэтым годзе яна засталася на ўзроўні 3,6 працэнта.
Асноўнымі рухавікамі росту, як чакаецца, стануць прыватнае спажыванне і інвестыцыі, якія сталі магчымымі дзякуючы вызваленню сродкаў ЕС з Нацыянальнага плана адбудовы.
У той жа час, як паведамляюць эканамісты, якіх цытуе «Rzeczpospolita», чакаецца, што дзяржаўны доўг перавысіць 60 працэнтаў ВУП у гэтым годзе і можа дасягнуць 72 працэнтаў ВУП да 2028 года.
ав