Беларуская Служба

Канец танных пакупак з Кітая? ЕС уводзіць новыя мытныя зборы

27.12.2025 08:04
Маштаб праблемы ўражвае: толькі за мінулы год у ЕС трапіла каля 4,6 млрд малых пасылак, з якіх прыкладна 91 % паходзілі з Кітая.
  ()
Сцяг КНР (ілюстрацыя)crystal51/Shutterstock

Еўрапейскі саюз робіць чарговы крок у барацьбе з масавым наплывам танных тавараў з Кітая. Міністры фінансаў краін ЕС дамовіліся аб часовым увядзенні фіксаванага мытнага збору ў 3 еўра на малыя пасылкі, якія паступаюць у Супольнасць з трэціх краін. Новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 ліпеня 2026 года і закрануць перш за ўсё папулярныя кітайскія платформы накшталт Shein, AliExpress і Temu, пішуць на energetyka24.com.

Рашэнне прынята неўзабаве пасля адмены льготы, якая дазваляла ўвозіць пасылкі коштам да 150 еўра без мыта. Менавіта гэты механізм доўгі час даваў замежным платформам істотную перавагу над еўрапейскімі прадаўцамі. Цяпер ЕС імкнецца закрыць сістэмныя «дзіркі» і выраўняць умовы канкурэнцыі.

Маштаб праблемы ўражвае: толькі за мінулы год у ЕС трапіла каля 4,6 млрд малых пасылак, з якіх прыкладна 91 % паходзілі з Кітая. Паводле ацэнак, без умяшання іх колькасць можа вырасці да 7–9 млрд у бліжэйшыя гады. Пры гэтым, як сцвярджаюць еўрапейскія чыноўнікі, значная частка тавараў не адпавядае стандартам бяспекі і якасці.

Новы збор мае часовую форму і будзе дзейнічаць да распрацоўкі сталай мытнай рэформы, якую ў Бруселі ўжо называюць самай маштабнай з 1968 года. Мэта — абараніць спажыўцоў, знізіць нагрузку на мытныя службы і паступова скараціць эканамічную залежнасць Еўропы ад кітайскага імпарту, не разрываючы гандлёвых сувязяў цалкам.

эж

Кітайскі «шпіён» на колах. Ці бяспечныя кітайскія аўтамабілі?

18.12.2025 16:23
Нашпігаваныя электронікай кітайскія аўтамабілі, якія ўсё часцей з’яўляюцца на польскіх вуліцах, уяўляюць сур’ёзную пагрозу для бяспекі краіны.