Беларуская Служба

У Польшчы - новыя правілы выдачы бальнічнага лістка. Тлумачым, што змянілася

06.01.2026 12:19
У Польшчы з 1 студзеня работнік можа хварэць на адной працы і працаваць для іншай арганізацыі.
Ілюстрацыйнае фотаMONKPRESS/East News

Рэвалюцыйнай зменай з'яўляецца адмова ад правіла поўнай забароны на працу падчас бальнічнага. Гэта азначае, што, напрыклад, бальнічны ліст L4 на пералом нагі забараняе працу на складзе, аднак не перашкаджае дыстанцыйнай працы на камп'ютары для іншай арганізацыі.

Паводле новых правіл, праца падчас бальнічнага дазваляецца, але толькі ў выпадку, калі яна не з’яўляецца звычайнай працай работніка і дазволіў на гэта лекар.

Правілы карыстання бальнічным таксама сталі менш строгімі — Фонду сацыяльнага страхавання нельга аспрэчваць бальнічны і адмаўляць у выплаце па хваробе толькі таму, што, напрыклад, чалавек пайшоў у краму або забраў дзіця з дзіцячага садка, — кажа Себасцьян Гаеўскі, намеснік міністра па справах сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі.

— Да гэтага часу мы мелі справу з абсалютнай забаронай якіх-небудзь дзеянняў, і суды часта звярталі ўвагу на тое, што недапушчальна, каб за аднаразовы ўчынак, напрыклад, жонка прынесла абед мужу на працу, Фонд сацыяльнага страхавання пазбавіў жанчыну права на бальнічны за ўвесь час хваробы.

Віцэ-міністр Себасцьян Гаеўскі падкрэслівае, што бальнічны ліст будзе і надалей вызваляць супрацоўніка ад абавязку выконваць дзейнасць, звязаную з працай.

— Выключэннем будуць выпадковыя, інцыдэнтныя дзеянні, абгрунтаваныя важкімі абставінамі. Да гэтага часу можна было страціць права на бальнічны, напрыклад, за адказ на адзін электронны ліст па працы, або, напрыклад, лекар страціў права на бальнічны, таму што выпісаў рэцэпт свайму дзіцяці. Мы хочам ліквідаваць такія абсурдныя сітуацыі.

Цяпер бальнічны ліст L4 у Польшчы можа выдаць медсястра або фізіятэрапеўт. Аднак па-ранейшаму будзе забаронена выконваць дзейнасць, якая можа перашкодзіць лячэнню, напрыклад, рамонтныя работы ў хаце падчас бальнічнага.

Новыя правілы выключаюць абсурдныя сітуацыі, але даюць Фонду сацыянльнага страхавання больш магчымасцяў праверкі.

Фонд сацыяльнага страхавання (ZUS) атрымаў новыя інструменты маніторынгу, заснаваныя на аналізе вялікіх дадзеных Big Data, і будзе строга правяраць, ці работнік не злоўжывае бальнічным, ці, напрыклад, пад выглядам «важкіх абставін» не выконвае рэгулярнай аплачваемай працы.

IAR/яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

У правілах адносна бальнічнага (L4) адбудзецца важная змена

25.11.2025 16:30
Ідэя заключаецца ў тым, каб прадухіліць сітуацыю, што Фонд сацыяльнага страхавання (ZUS) пазбаўлаяe супрацоўніка права на выплату бальнічных за любыя дзеянні падчас хваробы.