Амброзяк лічыць, што вакол дамовы ЕС аб супрацоўніцтве з краінамі Паўднёвай Амерыкі «Меркасур» узнікла шмат міфаў. Сярод іншага, ён сцвярджае, што ўжо сёння кожны дзень у краіны ЕС паступаюць тавары з «Меркасур» і што многія не ведаюць, што без гэтага аказалася б у пагрозе харчовая бяспека Еўропы, у прыватнасці, з Пауднёвай Амерыкі паступае корм для жывёл.
Прафесар Амброзяк дае доказы таго, што «Меркасур» не нясе пагрозы еўрапейскім фермерам.
«Кантынгент з паніжанымі тарыфамі на ялавічыну з Паўднёвай Амерыкі вызначаны на 99 тысяч тон, а за адзін толькі 2024 год ЕС імпартавала 200 тысяч тон», адзначе ён.
Ці страх фермераў узнік на пустым месцы? - пытае DGP.
Амброзяк тлумачыць, што фермеры баяцца выцяснення з еўрапейскага рынку польскіх ялавічыны і птушынага мяса і адзначае, што Польшча пастаўляе свежае, або схалоджанае птушынае мяса, а з «Меркасур» паступае замарожанае, салёнае і венджанае птушынае мяса. Аднак пацвярджае, што пагрозу для польскіх жывёлагадоўцаў можа прадстаўляць паўднёваамерыканская ялавічына.
Адначасова прафесар Амброзяк раскрытыкаваў ЕС за крывадушнасць.
«ЕС экспартуе ў краіны «Меркасур» пестыцыды, якія забараніла на сваёй тэрыторыі, а потым імпарртуе прадукты харчавання, вырабленыя з іх выкарыстаннем».
Тым не менш, фактам з'яўляецца правіла аб тым, што прадукты, якія паступаюць на рынак ЕС не могуць утрымліваць забароненых рэчываў. Прафесар Амброзяк рэкамендуе ўзмацненне санітарнай інспекцыі імпартаванай сельскагаспадарчай прадукцыі. І падказвае, што польскія вытворцы прадуктаў могуць выйграць на экспарце высокаапрацаваных прадуктаў харчавання, бо ў краінах «Меркасур», дзе грамадства становіцца ўсё больш багатым, попыт на іх будзе расці, напрыклад гэта малочныя вырабы ці шакалад.
У палажэнні дамовы ЕС з «Меркасур» унесена 350 прадуктаў з паасобных краін, сярод іх два віды польскай гарэлкі.
яс