Беларуская Служба

Еўропа ўступае ў ракетную гонку з Маскам і робіць стаўку на шматразовыя носьбіты

19.01.2026 11:11
Еўрапейскае касмічнае агенцтва абрала пяць кампаній, а краіны-ўдзельніцы паабяцалі больш за 900 млн еўра для іх фінансавання. 
Ілюстрацыя shutterstock.com/ Standret

Еўропа ўсё выразней разумее: каб касмічны сектар выжыў, неабходна хутка скарачаць адставанне ад кампаній Ілана Маска. Паводле партала European Spaceflight, 2025 год, нягледзячы на гучныя няўдачы, стаў пераломным для еўрапейскай касмічнай галіны, паведамляе biznealaert.pl.

17 снежня 2025 года ракета Ariane 6 паспяхова вывела на арбіту пару спадарожнікаў Galileo для Еўрапейскага касмічнага агенцтва. Гэта стала сімвалам вяртання да рэгулярных пускаў. Адначасова Еўропа перайшла ад назірання за поспехамі ЗША да рэальных інвестыцый у тэхналогіі шматразовага выкарыстання ракет.

Рэйтынг Top European Launch Companies of 2025 адзначае першы запуск прыватнай еўрапейскай ракеты, здольнай дасягнуць арбіты. Хоць палёт Spectrum кампаніі Isar Aerospace скончыўся выбухам праз менш як хвіліну пасля старту, сам факт запуску лічыцца знакавым. Партал падкрэслівае: паралельна паскорыліся пускі Ariane 6 і стабілізавалася эксплуатацыя Vega C пасля вяртання да палётаў у канцы 2024 года.

Ключавым момантам стаў запуск праграмы European Launcher Challenge. Еўрапейскае касмічнае агенцтва абрала пяць кампаній, а краіны-ўдзельніцы паабяцалі больш за 900 млн еўра для іх фінансавання. Гэта азначае адмову ад мадэлі аднаго дамінуючага носьбіта на карысць канкурэнцыі і рынкавых механізмаў.

Еўрапейскім лідарам застаецца ArianeGroup, аднак аднаразовая Ariane 6 усё мацней адчувае ціск з боку таннейшых шматразовых сістэм. Таму Еўропа, у тым фірмы MaiaSpace і Isar Aerospace, усё больш рашуча робіць стаўку на ракеты новага пакалення, без якіх канкурэнцыя з ЗША стане немагчымай.

эж


Навуковыя эксперыменты ў бязважкасці знялі на відэа (ВІДЭА)

24.12.2019 15:54
Сорак спецыялістаў праводзяць эксперыменты на борце спецыяльна абсталяванага самалёта.

Польшча падпісала дамову з Еўрапейскім касмічным агенцтвам

31.08.2023 14:22
Пагадненні датычаць развіцця касмічнага сектара ў Польшчы, арганізацыі стажыроўкі палякаў у ЕКА і палёту паляка ў космас.