Беларуская Служба

Беспрацоўны ў Польшчы можа атрымаць больш за 10 тысяч еўра

20.01.2026 12:02
 «Гэта значная сума, і цікавасць велізарная», – адзначыла дырэктар варшаўскага Гарадскога бюро занятасці Моніка Федорчук.
ГрошыPhoto:_Alicja_/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беспрацоўныя ў Польшчы могуць звяртацца за дзяржаўныя датацыі на адкрыццё ўласнага бізнесу. Можна атрымаць 52 000 злотых (12 380 еўра).

 «Гэта значная сума, і цікавасць велізарная», – адзначыла дырэктар варшаўскага Гарадскога бюро занятасці Моніка Федорчук.

— Спачатку неабходна запоўніць заяву. Дакументы размяшчаюцца на сайтах паасобных Бюро занятасці. Пазначана таксама, якія ўмовы мусіць выканаць беспрацоўны. Проста запоўніць заяўку — недастаткова. Неабходна апісаць будучы бізнес і абгрунтаваць яго перавагі на рынку. Гэта дзеля таго, каб грошы не былі змарнаваныя.

52 000 злотых – такі грант можа атрымаць беспрацоўны ў Польшчы на адкрыццё ўласнай эканамічнай дзейнасці.

IAR/яс