З 1 лютага ўступае ў сілу абавязковая электронная сістэма бухгалтарскага ўліку рахункаў-фактур – па-польску скарочана KSеF. Прадпрымальнікі будуць абавязаны ў гэтай сістэме ствараць, адпраўляць і захоўваць рахункі-фактуры. Гэта азначае, што Польшча адыходзіць ад друкаваных рахункаў на карысць лічбавых бухгалтарскіх дакументаў. Новаўвядзенне будзе ўкараняцца паэтапна. Спачатку сістэма будзе распаўсюджвацца на буйныя кампаніі, якія ў 2024 г. мелі абарот больш за 200 мільёнаў злотых (47,5 мільёна еўра). Пра гэта кажа намеснік міністра фінансаў і кіраўнік Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Марцін Лaбoда (Marcin Łoboda).
– Гэта прыкладна 4200 прадпрыемстваў. Для астатніх субʼектаў гаспадарання, акрамя індывідуалльных прадпрыемстваў, электронныя рахункі-фактуры стануць абавязковымі з 1 красавіка. У выпадку ІП новыя правілы ўступяць у сілу 1 студзеня 2027 года. Нацыянальная сістэма электронных рахункаў-фактур будзе ахопліваць усе ІП, нават з абаротам меншым за 10 тысяч злотых (2380 еўра) у месяц.
Аднак жа ІП ўжо цяпер, з 1 лютага, таксама мусяць быць падрыхтаваныя да карыстання сістэмай электронных рахункаў-фактур KSeF. Хоць ім не трэба будзе самім выстаўляць фактуры ў сістэме KSeF, то і так давядзецца праз гэтую сістэму атрымліваць рахункі ад буйных прадпрыемстваў, якія ахопліваюцца гэтым абавязкам, напрыклад, ад транспартных кампаній ці Аўтазаправачных станцый.
Такім чынам, на практыцы, усе прадпрымальнікі ў Польшчы з 1 лютага пачнуць карыстацца сістэмай электронных рахункаў, г.зв. KSеF.
ПР1/яс