Беларуская Служба

Апублікаваны рэйтынг цэн на жыллё па раёнах Варшавы

10.02.2026 17:22
Цікава тое, што ўніз пачалі падаць цэны на кватэры ў раёне Вілянаў, які некалі лічыўся вельмі прэстыжным. 
.  .
Ілюстрацыя. Жылы квартал. Shutterstock/TheHighestQualityImages

Нягледзячы на прагнозы спецыялістаў, датычныя змяншэння цэнаў на кватэры ў Польшчы, яны наадварот – працягваюць расці, паведамляе эканамічны партал Forsal. У студзені рост быў зафіксаваны ў Варшаве, Кракаве, балтыйскай агламерацыі (Гдыня, Сопат, Гданьск) і гарадах Сілезскага ваяводства.

Сярэдні кошт новай кватэры ў Варшаве актуальна складае прыблізна 19 тыс. 100 злотых (4 тыс. 536 еўра па курсе НБП) за адзін квадратны метр. Для параўнання, у жніўні мінулага года ён складаў 17 тыс. 800 злотых (4 тыс. 221 еўра). Такія тэмпы росту азначаюць, што псіхалагічны бар'ер у 20 тыс. злотых за адзін квадратны метр жылля хутчэй за ўсё будзе дасягнуты ў бліжэйшым часе.

Больш за тое, у некаторых варшаўскіх раёнах ён ужо перакрочаны. Найбольш дарагімі, як і ў папярэдніх рэйтынгах, зʼяўляюцца цэнтральнае Сьрудмесце (40 тыс. 815 злотых альбо 9 тыс. 694 еўра) за квадратны метр і Воля (32 тыс. 394 злотых альбо 7 тыс. 694 еўра).

Цікава тое, што ўніз пачалі падаць цэны на кватэры ў раёне Вілянаў, які некалі лічыўся вельмі прэстыжным. Калісьці элітарны раён цяпер знаходзіцца пасярэдзіне цэнавага рэйтынгу (20 тыс. злотых альбо 4 тыс. 750 еўра). Адмыслоўцы лічаць, што можна чакаць далейшага росту цэн на жыллё.

вс