Беларуская Служба

Усё больш палякаў плаціць высокія падаткі

11.03.2026 18:39
Поўныя падатковыя дадзеныя за 2025 год пакуль недаступныя, але аналізы сведчаць пра тое, што каля 10% падаткаплацельшчыкаў плацяць падатак паводле другой стаўкі.
500
500 польскіх злотыхкрыніца: Narodowy Bank Polski

Усё больш жыхароў Польшчы перавышаюць гадавы парог даходу ў 120 тыс. злотых і трапляюць у другую падатковую катэгорыю. Гэта азначае больш высокі падаходны падатак. Паводле статыстыкі, гэтая праблема ўжо закранае мільёны падаткаплацельшчыкаў, паведамляе эканамічны партал Forsal.

Працэнт падаткаплацельшчыкаў, якія трапляюць у другую катэгорыю, пастаянна расце: з 3% у 2022 годзе да 5% у 2023 годзе і 8% у 2024 годзе.

Поўныя падатковыя дадзеныя за 2025 год пакуль недаступныя, але аналізы сведчаць пра тое, што каля 10% падаткаплацельшчыкаў плацяць падатак паводле другой стаўкі.

У Польшчы сума ў 120 тыс. злотых (28 тыс. 500 еўра) з'яўляецца парогам для прагрэсіўнага падаткаабкладання. Пры гадавым даходзе да гэтай адзнакі прымяняецца базавая стаўка падаходнага падатку ў 12%. Калі даход перавышае 120 тыс. злотых — з сумы перавышэння спаганяецца падатак па стаўцы 32%.

У той жа час, нягледзячы на колькаснае павелічэнне групы грамадзян, гадавы даход якія перавышае 120 тыс. злотых, актуальна не існуюць планы адносна павелічэння парогу для прагрэсіўнага падаткаабкладання. Гэта азначае, што па меры росту заработнай платы больш падаткаплацельшчыкаў будуць плаціць больш высокі падатак. Дарэчы, ліміт у 120 тыс. злотых быў уведзены ў 2022 годзе.

вс